З Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!

Местная власть

Заўтра – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Паважаныя работнікі і ветэраны сельскай гаспадаркі і перапрацоўчых прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу раёна!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

Выказваем глыбокую ўдзячнасць кожнаму, хто ўносіць асабісты ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі раёна і краіны ў цэлым. За ўсімі дасягненнямі Пастаўшчыны ў аграпрамысловым комплексе — ваша мэтанакіраванасць, адказнасць, настойлівасць і працавітасць.

З Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!

Нізкі паклон ветэранам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчых прадпрыемстваў, якія нястомна шчыравалі на сваіх участках, а сёння перадаюць вопыт і веды маладому пакаленню.

Жадаем спрыяльнага для земляробства надвор’я, багатых ураджаяў на палях, высокіх надояў і прываг, новых дасягненняў у перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі. Моцнага ўсім здароўя, згоды ў сем’ях, дабрабыту, мірнага неба над нашай краінай!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Юрый Кісялёў, старшыня раённага Савета дэпутатаў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.