Всемирный день некурения. Табачный дым вызывает и обостряет многие болезни

Здравоохранение

Штогод у трэці чацвер лістапада, які сёлета прыпадае на 21 чысло, адзначаецца Сусветны дзень некурэння. Ён прысвечаны прафілактыцы анкалагічных захворванняў, паколькі сёння 30% усіх выпадкаў смерці ад раку звязаны з курэннем.

Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, тытунекурэнне дачасна абрывае жыццё кожнага дзясятага дарослага жыхара планеты. Курцы адбіраюць у сябе каля 18 гадоў жыцця, што з’яўляецца вялізнай сацыяльнай стратай для грамадства.

Тытунёвы дым выклікае і абвастрае многія хваробы, аказваючы ўздзеянне практычна на ўсе органы. А прадукты тытунёвага пахо­джання разам з іншымі канцэрагеннымі рэчывамі — галоўная прычына ўзнікнення анкалагічных захворванняў. Курэнне правакуе развіццё 18 форм раку ў чалавека. Сярод іх рак лёгкіх, стрававода, гартані і поласці рота, мачавога пузыра, падстраўнікавай залозы, нырак, страўніка, малочнай залозы, шыйкі маткі і інш.

Всемирный день некурения. Табачный дым вызывает и обостряет многие болезни

Устаноўлена, што ў злосных курцоў і тых, хто рана пачаў курыць, небяспека захварэць на рак амаль у 30(!) разоў вышэйшая, чым у тых, хто не курыць. Напрыклад, рызыка ўзнікнення раку страўніка ўзрастае ў 1,5 раза, падстраўнікавай залозы, поласці рота і глоткі — у 2-3 разы, стрававода — у 5 разоў, мачавога пузыра і нырак — у 5-6 разоў, шыйкі маткі — у 4 разы. Для развіцця раку лёгкіх — органа, які найбольш пакутуе ад курэння, — як правіла, неабходны перыяд ад 10 да 30 гадоў. Разам з тым рызыка яго ўзнікнення павялічваецца ў 3-4 разы пры выкурванні больш чым 25 цыгарэт за дзень. Смяротнасць ад розных форм раку таксама ўзрастае паралельна ўжыванню цыгарэт.

Тытунекурэнне не толькі прыводзіць да ўзнікнення злаякасных новаўтварэнняў, але і зніжае эфектыўнасць лячэння пры іх наяўнасці. У пацыентаў, якія кураць, узрастае рызыка рэцыдыву захворвання або ўзнікнення другой пухліны.

На жаль, далёка не ўсе курцы разумеюць, што тытунёвы дым небяспечны не толькі для іх саміх, але і для тых, хто знаходзіцца побач з імі. У паветры вакол чалавека, які курыць, утрымліваецца больш за 40 рэчываў, якія могуць прывесці да ўзнікнення раку ў чалавека і жывёл. Асабліва пакутуюць дзеці, чые бацькі кураць. Яны часцей «падхопліваюць» інфекцыі дыхальных шляхоў, таксама ёсць павышаная рызыка ўзнікнення ў іх лімфом.

Варта памятаць, што не існуе бяспечных цыгарэт і бяспечнага ўзроўню курэння. Адзіны эфектыўны спосаб не страціць здароўе — кінуць курыць. У такім выпадку:

  • праз 8 гадзін узровень кіслароду ў крыві вяртаецца да нормы,
  • праз 48 гадзін чалавек зноў набывае нюх і смак,
  • праз месяц становіцца лягчэй дыхаць, знікаюць стомленасць і галаўны боль,
  • праз 6 месяцаў праходзяць бранхіты і аднаўляецца сардэчны рытм,
  • праз 1 год удвая змяншаецца рызыка памерці ад ішэмічнай хваробы сэрца.

Кідайце курыць — і будзьце здаровыя!

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.