Многа розных мерапрыемстваў было праведзена ў Лынтупскай сярэдняй школе за першую чвэрць: сяброўская сустрэча з пагранічнікамі па валейболу, “Мама, тата, я – дружная сям’я”, дзень самакіравання, акцыя “Памяць”, канцэрты на Дзень настаўніка і на Дзень маці.
Але самым любімым для вучняў і настаўнікаў з’яўляецца свята ўраджаю “Багач”, якое праводзіцца ў канцы чвэрці. Гэты вучэбны год не стаў выключэннем. З раніцы школа напоўнілася вясёлымі галасамі вучняў. На сталах у холе трэцяга паверха кожны клас падрыхтаваў і выставіў восеньскія кампазіцыі з прыроднага матэрыялу: садавіны, агародніны, галінак, лісця, шышак. Гэта былі сапраўдныя творы мастацтва, вырабленыя вучнямі і іх бацькамі.
Але сапраўдным упрыгожаннем сталоў была выпечка, зробленая рукамі вучняў і іх матуль. Чаго тут толькі не было: пірагі, пірожныя,пячэнне, вафлі, піражкі і г.д. Асаблівую ўдзячнасць хочацца выказаць мамам Сегень Г.А, Мітуневіч В.І, Валуевіч Г.І, Гаджыевай А.В, Асіповіч В.К, Рогач А.М.
А ў суседнім кабінеце была арганізавана выстава работ бацькоў. Мамы нашых вучняў паказалі сябе сапраўднымі майстрыхамі. Настаўнікі і вучні любаваліся прыгожымі карцінамі, вышыванкамі, вязанымі рэчамі, панно з прыроднага матэрыялу. Хочацца адзначыць: вязаныя вырабы шматдзетнай маці Рогач Алены Мікалаеўны і Янушэўскай Віляны Уладзіславаўны, вырабы з папяровай саломкі Конан Алены Альфрэдаўны, алмазныя вышыванкі Цюкша Вікторыі Вітаўта і Данілавай Святланы Равільеўны, макрамэ і вышыванка крыжыкам Асіповіч Вольгі Казіміраўны, карціна па нумарам Раманоўскай Алены Станіславаўны.
Такія мерапрыемствы аб’ядноўваюць вучняў, бацькоў і настаўнікаў, робяць школьнае жыццё больш цікавым і насычаным.
Класны кіраўнік 9 класа Шчыт Ганна Паўлаўна, ДзАУ “Лынтупская сярэдняя школа Пастаўскага раёна”