Поставы примут участников республиканской акции «Разам з мастацтвам»

Культура

Па ініцыятыве Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі ў нашай краіне праходзіць тэматычная акцыя «Разам з мастацтвам». Яе дэвіз — «Беларусь — краіна магчымасцей».

Галоўная мэта акцыі — раскрыць шырокі спектр магчымасцей ва ўсіх сферах жыцця, якія ёсць у кожнага жыхара рэспублікі, асабліва ў моладзі. Не сакрэт, што ў Беларусі ажыццяўляецца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на падтрымку таленавітых маладых лю­дзей, стымуляванне іх да ўдзелу ў творчых конкурсах, фестывалях і святах, а таксама заахвочванне за значны ўклад у развіццё культуры і мастацтва. Тым самым ствараюцца ўнікальныя ўмовы для раскрыцця патэнцыялу адоранай моладзі і рэалізацыі самых смелых ідэй. Акрамя таго, акцыя павінна садзейнічаць патрыятычнаму выхаванню насельніцтва, фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі, павагі да гісторыі, культуры і традыцый беларусаў, захаванню і ўмацаванню народнага адзінства.

Поставы примут участников республиканской акции «Разам з мастацтвам»

Старт агульнарэспубліканскаму мерапрыемству быў дадзены 4 лістапада ў Маладзёжным тэатры эстрады ў Мінску. У той дзень на яго сцэне выступілі заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Жанэт, ансамбль «Верасы», гурт «Зямля і Неба». З прывітальным словам да ўдзельнікаў акцыі і гледачоў звярнуліся генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Вадзім Гігін, народны артыст Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік ансамбля «Верасы» Васілій Раінчык, дырэктар Маладзёжнага тэатра эстрады, дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Сяргей Мядзведзеў і другі сакратар Маскоўскага раённага камітэта БРСМ г. Мінска Ксенія Балаболава. Мерапрыемства прайшло ў фармаце адкрытага дыялогу: кожны яго ўдзельнік змог падзяліцца сваімі думкамі пра магчымасці, дадзеныя дзяржавай беларусам, расказаць пра ўласны творчы рост і развіццё.

Падчас акцыі ў лістападзе дзеячы культуры і мастацтва наведаюць 10 дыялогавых пляцовак у сталіцы, Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях. На Віцебшчыне дыялогавыя пляцоўкі пройдуць 27 лістапада ў Паставах і Глыбокім. У наш горад прыедуць з канцэртам гурт «Зямля і Неба», салісты Вольга Калеснікава, Уладзіслаў Сазонаў і Кацярына Мядзведзева. Мерапрыемства адбудзецца ў раённым Доме культуры, пачатак у 13.00.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.