Пастаўчанкі ўвайшлі ў лік пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…»

Важное Образование

Візітнай карткай любой нацыі з’яўляецца мова. Каб захаваць яе, трэба захапляцца ёй і як мага часцей на ёй размаў­ляць. На Пастаўшчыне жыве шмат прыхільнікаў беларускай мовы. Яны яе не толькі любяць, але і дасканала ведаюць. Пра гэта свед­чыць перамога нашых зямлячак у рэспубліканскім конкурсе навукова-даследчых работ навучэнцаў і студэнтаў «Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…»

Пастаўчанкі ўвайшлі ў лік пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…»

Конкурс праводзіла рэдакцыя часопіса «Роднае слова» сумесна з Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Яго мэта — захаванне духоўнай спадчыны народа, павышэнне моўнай кампетэнцыі носьбітаў беларускай мовы, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі.

Па выніках конкурсу навучэнка СШ №1 Вікторыя Зелянкевіч атрымала дыплом II ступені, Марыя Насевіч з варапаеўскай СШ — III ступені.

Віншуем пераможцаў конкурсу і іх настаўнікаў Галіну Іжмайловіч і Мікалая Атрахімовіча!

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.