Организации и подготовке к новому сезону посвятили семинар-совещание на базе ОАО «Кураполье-агро»

Сельское хозяйство

Цяпер аграрыі ў асноўным занятыя пастаноўкай тэхнікі на зімовае захоўванне і падрыхтоўкай яе да палявых работ у новым сезоне. Арганізацыі і правядзенню гэтых работ і быў прысвечаны семінар-нарада, які ў аўторак прайшоў на базе ААТ «Кураполле-агра».

Адзнаку выставіць пасяўная

Па-гаспадарску пастаўленая на захоўванне тэхніка, беражлівыя адносіны да яе садзейнічаюць змяншэнню яе зношвання і, адпаведна, павелічэнню тэрміну эксплуатацыі, а значыць — эканоміі грашовых сродкаў сельгас­арганізацый. У ме­ра­прыемстве ўдзельнічалі кі­раўнікі, галоўныя інжынеры, спецыялісты па ахове працы гаспадарак раёна. Першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Генадзій Лютынскі сказаў, што падчас такіх семінараў ажыццяўляецца кантроль за ходам своечасовай падрыхтоўкі машынна-трактарнага парка да ўсіх відаў сельгасработ. А адзнаку рамонту, як заўжды, выставіць пасяўная.

Организации и подготовке к новому сезону посвятили семинар-совещание на базе ОАО «Кураполье-агро»

Галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ўпраўлення Павел Скрыдлеўскі паведаміў, што для правядзення веснавых палявых работ сельгаспрадпрыемствы раёна маюць 386 трактароў, з іх 80 — энерганасычаныя, 108 плугоў, 8 камбінаваных глебаапрацоўчых агрэгатаў і 34 камбінаваныя глебаапрацоўчыя пасяўныя агрэгаты, 9 зерневых сеялак і 11 кукурузных. Яны патрабуюць адпаведнай падрыхтоўкі і абслугоўвання. Гатоўнасць трактароў складае 84%, плугоў — 79. З мэтай забеспячэння своечасовага і якаснага рамонту самаходнай, прычапной і навясной сельскагаспадарчай тэхнікі ў сельгасарганізацыях распрацаваны план.

Згодна з пастановай камітэта па сельскай гаспадарцы аблвыканкама, пасяўная тэхніка павінна быць гатова да 1 сакавіка, корманарыхтоўчая – да 1 мая, зернеўборачная – да 1 чэрвеня.

Каб укласціся ў графік, трэба выканаць немалы аб’ём работ.

Не толькі на своечасовую пастаноўку тэхнікі на захоўванне, але і на правільнае вядзенне адпаведнай дакументацыі (загадаў, актаў, журналаў) звярнуў увагу галоўны дзяржаўны інспектар упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Дзмітрый Касцень.

На пытаннях выканання тэхнікі бяспекі спыніўся галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Дзяніс Таяновіч. Ён прывёў канкрэтныя прыклады найбольш частых парушэнняў.

Организации и подготовке к новому сезону посвятили семинар-совещание на базе ОАО «Кураполье-агро»

Старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ Віктар Гутар напомніў пра строгае выкананне правілаў дарожнага руху, праяўленне асаблівай асцярожнасці падчас руху сельскагаспадарчай тэхнікі па дарогах агульнага карыстання, наяўнасць дакументаў.

Парадак з мінімальнымі затратамі

Для ўдзельнікаў семінара была арганізавана экскурсія на машынны двор ААТ «Кураполле-агра». На прыкладзе гэтага сельгаспрадпрыемства паказалі, што пры мінімальных затратах можна навесці парадак у рамонтных майстэрнях, падсобных памяшканнях, якасна ачысціць тэхніку ад глебы, пафарбаваць агрэгаты, прымацаваць неабходныя таблічкі.

Семінар быў асабліва карысны для маладых спецыялістаў. Калі на тэарэтычных занятках іх многаму навучылі, то практыкі ім не хапае. Сярод тых, хто задаваў пытанні, быў выпускнік Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта Аляксандр Нехвядовіч. Сёлета ён пачаў выконваць абавязкі вядучага інжынера-механіка на СП «Дунілавічы-агра», будзе забяспечваць усім неабходным для рамонту тэхнікі. Генадзій Лютынскі імкнуўся засяродж­ваць увагу навічкоў на ключавых момантах.

Большасць спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў па-гаспадарску падыходзяць да выканання патрабаванняў па пастаноўцы тэхнікі і яе рамонце. У гэтым плане сярод гаспадарак ёсць лідары. Гэта ААТ «Хацілы-агра» і «Навасёлкі-Лучай», якія з года ў год дэманструюць самы высокі ўзровень падрыхтаванасці да палявых работ. На іх трэба раўняцца іншым.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.