Любительское литературное объединение «Світанак» презентовало альманах «Літаратурная скарбонка»

Культура

У мінулым месяцы ў таварыстве з абмежаванай адказнасцю «Полацкае кніжнае выдавецтва» выйшаў з друку альманах «Літаратурная скарбонка» аматарскага літаратурнага аб’яднання «Світанак», створанага два гады назад пры Цэнтры культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна. У яго ўвайшлі паэтычныя і празаічныя творы 19 аўтараў.

У мінулую нядзелю ў канцэртнай зале дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза адбылася прэзентацыя альманаха, якую ЦКіНТ падрыхтаваў сумесна з літаб’яднаннем. Урачыстасць паказала, што аўтары зборніка не толькі таленавітыя літаратары, але і артыстычныя натуры. Свята ладзілася па аналогіі з порамі года. У цудоўную Вясну пераўвасобілася Жанна Мышко, у квітнеючае Лета — Людміла Таразевіч, у непаўторную Восень — Таццяна Куцуха, а ў чароўную Зіму — Марына Трушына. І разам запалілі на сцэне сімвалічны агонь творчасці.

Любительское литературное объединение «Світанак» презентовало альманах «Літаратурная скарбонка»

Любительское литературное объединение «Світанак» презентовало альманах «Літаратурная скарбонка»

У кожнага з пастаўскіх творцаў свая любімая пара года, якой прысвяцілі найбольш сваіх вершаў. Яны і гучалі на прэзентацыі. Як жа артыстычна дэкламавалі вершы са сцэны Лідзія Стрылец, Марына Кавалёнак, Леакадзія Янцэвіч-Дзевятоўская, Валянціна Гірвель, Марына Трушына! Марына парадавала прысутных яшчэ і дзвюма запальнымі песнямі пра зіму. Краналі сваімі творамі Святлана Аліхвер, Сафія Скабёлкіна, Людміла Малевіч, Жанна Мышко, Людміла Таразевіч, Таццяна Куцуха.

Душэўнасць паэтычных радкоў узмацняла музычнае суправаджэнне чытальнікаў. Да яго стварэння вельмі ўдумліва і творча падышлі Сяргей Зелянкевіч і Ксенія Грэська. Дадалі лірычнага настрою песні салісткі Людмілы Логінавай і жаночай вакальнай групы пад яе кіраўніцтвам (яна ж і аўтар музыкі), а таксама самых юных артыстаў — Ромы Падгайскага і Ромы Гінько з РЦДМ. Дарэчы, і яны выконвалі песні, музыку да якіх напісала пастаўскі музыкант Людміла Таразевіч. Адным словам, прэзентацыя ператварылася ў прыгожае літаратурнае свята.

Любительское литературное объединение «Світанак» презентовало альманах «Літаратурная скарбонка»

Любительское литературное объединение «Світанак» презентовало альманах «Літаратурная скарбонка»

Любительское литературное объединение «Світанак» презентовало альманах «Літаратурная скарбонка»

Вяртаючыся да яго «віноўніка» — альманаха «Лі­тара­турная скарбонка», — працытую радкі з вокладкі выдання: «У паэтычных і празаічных творах кнігалюбы адшукаюць глыбокія пачуцці і любоў да Радзімы, замілаванне прыродай і гумар, шчырыя прызнанні і цікавыя гісторыі… Спадзяёмся, што радкі нашых твораў абавязкова адгукнуцца ў сэрцах чытачоў». А яшчэ нагадаю пра тое, што кіраўнік літаб’яднання «Світанак» Марына Кавалёнак запэўніла на прэзентацыі, што пастаўскія літаратары ўжо ствараюць творы для другога выпуску альманаха. Пажадаем ім натхнення і творчага плёну!

Любительское литературное объединение «Світанак» презентовало альманах «Літаратурная скарбонка»

Любительское литературное объединение «Світанак» презентовало альманах «Літаратурная скарбонка»

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.