Аграриев Поставщины чествовали на областном фестивале-ярмарке в Полоцке

Главное Сельское хозяйство

Старажытны Полацк — калыска беларускай духоўнасці, пісьменства і дзяржаўнасці — 8 лістапада шчыра вітаў гасцей і ўдзельнікаў галоўнага свята хлебаробаў — фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2024». Тут сабраўся залаты фонд аграпрамысловага комплексу Прыдзвінскага краю. Ганаровым госцем мерапрыемства стаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Рэгіён павінен развівацца

— Я палічыў неабходным прыехаць сюды, каб пакланіцца вам нізка ў пояс за вашу працу, дабрыню, спагаднасць, а таксама за ваш патрыятызм, — гаварыў беларускі лідар. — Гэта вы — аснова нашага жыцця і аснова нашай бяспекі. Толькі дзякуючы вам мы сёння не ўцягнуліся ў нейкія войны, супраць­стаянні і канфлікты. Жывём хай не багата, але мірна — гэта галоўнае. Усё астатняе — у нашых руках. Вы — сапраўдныя патрыёты сваёй зямлі, якія прысвяцілі жыццё найвысакароднейшаму занятку — сялянскай працы. Вялікі вам дзякуй за працавітасць, прафесіяналізм, настойлівасць, што немалаважна для Віцебшчыны.

Віцебская вобласць мае свае кліматычныя асаблівасці, у тым ліку неспрыяльныя. Але не так усё дрэнна, калі параўнаць сітуацыю з іншымі краінамі: Нарвегіяй, Фінляндыяй, поўначчу Расіі, дзе земляробам даводзіцца праца­ваць у яшчэ больш складаных умовах. Пры гэтым Прэзідэнт заўважыў, што палова гаспадарак Прыдзвінскага краю паказвае нядрэнныя вынікі.

Аграриев Поставщины чествовали на областном фестивале-ярмарке в Полоцке

Сёлета хлебаробы Віцебшчыны намалацілі каля 900 тысяч тон збожжа. Але да сваёй базавай задачы — мінімум мільён тон, як акцэнтаваў увагу Прэзідэнт, — недацягнулі. Нядрэнна спрацавалі на кукурузе: плюс 100 тысяч тон да мінулага года. Па ўраджайнасці гэтай культуры выйшлі на 2-е месца ў краіне — атрымалі 90 цэнтнераў з гектара. А вось збожжавыя падвялі.

— Наш фронт — гэта эканоміка, а для вяскоўцаў — перш за ўсё хлебная ніва, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Хлеб ва ўсе часы быў самай цвёрдай «валютай». Менавіта таму вашы вынікі ў земляробстве — найважнейшы ўклад у забеспячэнне харчовай і ў цэлым нацыянальнай бяспекі.

Не абмінуў увагай Прэзідэнт і вырошчванне льну.

— Лён — наш нацыянальны сімвал, — гаварыў ён. — Яго выява ёсць і на дзяржаўным Гербе. Але справа не ў гэтым: Беларусь заўсёды была сярод сусветных лідараў па вырошчванні даўгунцу, вытворчасці прадукцыі з яго, а Віцебшчына — флагманам гэтай галіны.

За апошнія гады ўкладзены значныя сродкі ў мадэрнізацыю льнозаводаў, выведзены новыя сарты гэтай культуры, выпушчана спецыялізаваная тэхніка. А Аршанскі льнокамбінат з’яўляецца самым буйным у Еўропе і СНД.

У Віцебшчыны ёсць патэнцыял для развіцця. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што людзі ў гэтым рэгіёне павінны жыць: знайсці сваё месца і годную заработную плату, ім трэба стварыць добрыя ўмовы для працы.

Аграриев Поставщины чествовали на областном фестивале-ярмарке в Полоцке

Кульмінацыяй свята стала ўручэнне Прэзідэнтам высокіх узнагарод найлепшым аграрыям вобласці. Медаль «За працоўныя заслугі» атрымала галоўны аграном ААТ «Навасёлкі-Лучай» Алена Касцюк, а ветурач Пастаўскага малочнага завода Аляксей Дзіковіч — Падзяку Прэзідэнта. Алена Іосіфаўна ад імя ўзнагароджаных па­дзякавала Аляксандру Лукашэнку за ўвагу да людзей працы.


Вельмі прыемна, што на такім высокім узроўні ацэньваецца работа спецыялістаў жывёлагадоўчай галіны. Дзяржава аказвае значную дапамогу ў будаўніцтве жывёлагадоўчых комплексаў. Тры з іх у гэтым годзе будуць уведзены ў эксплуатацыю ў нашым раёне. У аграпрамысловым аб’яднанні, якое створана на базе Пастаўскага малочнага завода, утрымліваецца 20 616 галоў буйной рагатай жывёлы, з іх 7 500 — дойны статак. Для работы ў нас ёсць сучаснае абсталяванне, падабраўся дружны калектыў высокакваліфікаваных ветурачоў. Кожны з іх уносіць свой важкі ўклад у дасягненне поспехаў. Валавая вытворчасць малака на сельгаспрадпрыемствах, якія абслугоўваем, за 10 месяцаў бягучага года склала 26 420 тон. Прыбаўка да адпаведнага перыяду мінулага года — 1 845 тон.

Аляксей Дзіковіч


Аграриев Поставщины чествовали на областном фестивале-ярмарке в Полоцке

Да галоўных віноўнікаў свята — камбайнераў, вадзіцеляў, спецыялістаў, дырэктараў гаспадарак — звярнуліся таксама кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка, старшыні Віцебскага аблвыканкама і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Аляксандр Субоцін і Юрый Сянько. Прывітальны адрас з нагоды фестывалю-кірмашу і надыхо­дзячага прафесійнага свята — Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці — накіравала аграрыям Віцебшчыны старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава. У ім, у прыватнасці, сказана: «Хлеб для нашага народа з даўніх часоў з’яўляецца святыняй, сімвалам жыцця і дабра. Высокае майстэрства, адказнасць і любоў да роднай зямлі прадстаўнікоў шматлікіх прафесій АПК і перапрацоўчай прамысловасці Віцебшчыны, заснаваныя на багатых традыцыях, вопыце, ведах ветэранаў вытворчасці, садзейнічаюць павышэнню эфектыўнасці сельскай гаспадаркі, рашэнню задач сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці і нашай краіны».

Трымаюць планку!

Глядзела сёлетнія «Дажынкі» і ўспамінала 2002 год, калі свята працаўнікоў аграпрамысловага комплексу ў Полацку ладзілася ў першы раз. Прадстаўнічай тады была дэлегацыя Пастаўшчыны. А механізатар калгаса імя Суворава Часлаў Урбель па выніках рэспубліканскага спаборніцтва на жніве быў у ліку 12 найлепшых камбайнераў краіны. Яму і старшыні калгаса імя Дзяржынскага Полацкага раёна Фёдару Завадскаму быў аказаны гонар узняць флаг VI рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі. Тады Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў Чаславу Урбелю ганаровы дыплом і ключы ад новай аўтамашыны. На 2-м месцы сярод пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва былі камбайнер гэтай гаспадаркі Сяргей Каралёнак і вадзіцель Васілій Ярмолаў.

Мінула 22 гады, а навасёлкаўцы па-ранейшаму трымаюць планку! Гаспадарцы прысуджана 2-е месца ў другой групе па нарыхтоўцы кармоў, і яна ўдастоена дыплома і прэміі ў памеры 8 000 рублёў. Узнагароду дырэктару сельгаспрадпрыемства Юрыю Шымчыку ўручыў Аляксандр Субоцін.

Аграриев Поставщины чествовали на областном фестивале-ярмарке в Полоцке

Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на сёлетнім свяце адзначана руплівая праца камбайнера гэтай гаспадаркі Генадзія Анкудовіча, які падчас уборачнай кампаніі 2024 года на КЗС-2124 першым у раёне і вобласці намалаціў 1 000 тон збожжа. А ўсяго на яго рахунку 1 825 тон зерневых, зернебабовых і рапсу.

Механізатар Юрый Гваздоў узнагароджаны Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сельскай гаспадарцы ён прысвяціў 30 гадоў свайго жыцця. На працягу 20-ці дабіваецца высокіх вытворчых паказчыкаў на нарыхтоўцы кармоў. Пастаянна ў лідарах абласнога спаборніцтва. Сёлета на «Ягуары-850» нарыхтаваў 32 689 тон зялёнай масы, што на 1 809 тон больш, чым летась. Грамату перадавому механізатару ўручыў Дзмітрый Крутой.

На вопытных механізатараў раўняюцца маладыя. Бясспрэчным лідарам сярод маладых ва­дзіцеляў вобласці на перавозцы збожжа ў другой групе стаў Аляксандр Дунец, які да прызыву на службу ў рэзерве паспеў перавезці больш за 1 000 тон збожжа. А камбайнер Віктар Рогаў, намалаціўшы 2 571 тону збожжа, заняў 3-е месца ў абласным спаборніцтве сярод камбайнераў другой групы.

Аграриев Поставщины чествовали на областном фестивале-ярмарке в Полоцке

Многія з прадстаўнікоў улады ўпаміналі на «Дажынках» ААТ «Хацілы-агра», якому па выніках абласнога спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур прысуджана 2-е месца ў другой групе. Дырэктар Вячаслаў Крыштафовіч прымаў віншаванні і ўзнагароду ад Аляксандра Субоціна.

Сярод нашых землякоў, чыя добрасумленная і шматгадовая праца адзначана на свяце, — апаратчыца пастэрызаванага малака Пастаўскага малочнага завода Таіса Яголда (заахвочана Федэрацыяй прафсаюза Беларусі пуцёўкай у санаторый «Лётцы») і механізатар Пастаўскага льнозавода Андрэй Маісееў (Ганаровая грамата Віцебскага аблвыканкама).

З размахам

Гандлёвыя рады, выставы рамеснікаў, экспазіцыі прадукцыі самых розных прадпрыемстваў вобласці, канцэртныя пляцоўкі разгарнуліся на многіх вуліцах Полацка. Тут прапаноўвалі смачныя каўбасы, разнасолы, стравы нацыянальнай кухні з бульбы, агародніну і садавіну. Шчыра запрашалі да сябе гасцінныя падворкі, у якіх панавалі добразычлівасць, вяселле. У тым ліку і пастаўскі, дзе можна было падзівіцца з хлебнага дрэва і пачаставацца спечаным хлебапёкамі Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства па традыцыйных беларускіх рэцэптах хлебам. Забаўлялі гасцей работнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці разам з удзельнікамі ансамбля народнай музыкі і песні «Заранка». Яны, дарэчы, выступалі і на «Дажынках-2002».

Бойка ішла дэгустацыя сыроў Пастаўскага малочнага завода. А колькі ахвотных было сфатаграфавацца з мадэллю ў сукенцы, зробленай з упаковак з-пад малака, кефіру, смятаны і інш.!

Шматлікіх людзей зацікавілі майстар-класы нашых майстроў Таццяны Петух і Алены Крывенькі. Яны вучылі вырабляць абярэгі, фігуркі і побытавыя прадметы з саломкі, рознага спадручнага матэрыялу. На традыцыйны конкурс караваяў і дажыначных снапоў свае вырабы прывезлі ўсе раёны вобласці. Што ні выраб — то шэдэўр! У канцэртнай праграме ўдзельнічалі найлепшыя творчыя калектывы Віцебшчыны. Парадавала сваім выступленнем і наша зямлячка Злата Ярашэвіч.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.