У мінулыя выхадныя завяршыўся групавы этап нацыянальнага першынства ў 2-й лізе

Спорт и туризм

Чэмпіянат Беларусі па футболе

Як і год назад

У мінулыя выхадныя завяршыўся групавы этап нацыянальнага першынства ў 2-й лізе. У васьмёрку найлепшых каманды Гродзенскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей, як і летась, не прабіліся. Аднак прадстаўнікі Прыдзвіння ўпершыню выйшлі ў паўфінал розыгрышу Кубка рэгіёнаў Беларусі.

У прэстыжным турніры, пераможца якога далей выступае на еўрапейскай арэне, мог згуляць ФСК «Паставы». Пастаўчане былі блізкія да гэтага, але ў фінале абласнога Кубка саступілі (2:5) укамплектаванаму экс-прафесіяналамі і легіянерамі з Расіі ФК «Міёры». Міёрцы потым запрасілі ў сваю каманду групу пастаўчан для кубкавых спаборніцтваў, бо ім прыйшлося змагацца і ў чэмпіянаце. Адгукнуліся двое: гуляючы трэнер Ула­дзімір Камісарчук і апорны паўабаронца Кірыл Каралёнак. З іх дапамогай суседзі на сваім полі з лікам 2:0 перамаглі «Друць» (Бялынічы) у паўторным матчы 1/4 фіналу. На наступнай стадыі з дзвюх сустрэч (дома і на выездзе), акрамя міёрцаў, барацьбу за ганаровы трафей прадоўжаць «Стэнлес» (Пінск), «Камунальнік» (Белаазерск) і ФК «Шчучын». У 1/2 фіналу міёрцы згуляюць з «Камунальнікам».

У мінулыя выхадныя завяршыўся групавы этап нацыянальнага першынства ў 2-й лізе

Сярэбраны прызёр абласнога першынства — ФК «Міёры-1» — быў блізкі да выхаду і ў наступны рэспубліканскі раўнд чэмпіянату плэй-оф. У сталіцы нашы землякі перайгравалі з перавагай у адзін мяч ФК «Мінск-2». У заключныя паўгадзіны маладыя мінчане вызначыліся тройчы, а міёрцы пасля паражэння (1:3) з адборачнай групы не выйшлі. Завяршыўся сезон і для дзеючага чэмпіёна вобласці — «Газавіка» (Віцебск). Як і летась, віцябчан на іх полі пераканаўча абыгралі (0:4) «Крумкачы» (Мінск). Увогуле мінчане і каманды Мінскай вобласці даміну­юць у чэмпіянаце 2-й лігі. У наступным этапе гэты рэгіён прадстаўляюць адразу 5 з 8 наймацнейшых клубаў.

Далей барацьбу за медалі прадоўжаць наступныя пары: ФК «Мінск-2»—­«Днепр» (Рагачоў), «Крумкачы» (Мінск)—«Стэнлес» (Пінск), «Колас» (Чэрвень)—«Партызан» (Салігорск), «Юні Ікс Лабс» (Мінск)—ФК «Гомель-2».

Уладзімір Шык



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.