Чэмпіянат Беларусі па футболе
Да мэты – адзін крок
У мінулыя выхадныя завяршыўся чарговы раўнд 1/4 чэмпіянату Беларусі па футболе. На гэтай стадыі найлепшых каманд Віцебшчыны зноў не аказалася. Аднак на нацыянальным узроўні вызначыліся нашы суседзі з Міёр. Яны ўпершыню сярод каманд Віцебскай вобласці прабіліся ў другі па значнасці турнір — Кубак рэгіёнаў Беларусі,
На ўдзел у гэтых прэстыжных спаборніцтвах сёлета прэтэндаваў і ФСК «Паставы», але ў фінале Кубка вобласці саступіў больш моцнаму саперніку з Міёр, укамплектаванаму прафесіяналамі і легіянерамі.
Сёлета, згодна з рэгламентам, міёрцы былі вымушаныя выставіць новы склад — з ігракоў-аматараў — і запрасіць у каманду прадстаўнікоў з іншых калектываў Прыдзвіння, у тым ліку пастаўчан.
Спачатку нашы суседзі з Міёр па суме двух матчаў абыгралі каманду «Друць» (Бялынічы). Далей у двух напружаных паядынках атрымалі дзве валявыя перамогі над «Камунальнікам» (Белаазёрск). Вельмі дапамог ва ўсіх сустрэчах на пазіцыі правага абаронцы гуляючы трэнер ФСК «Паставы» Уладзімір Камісарчук. Выходзіў на замену наш апорнік Кірыл Каралёнак.
У фінале Кубка рэгіёнаў міёрцы згуляюць з пінскім «Стэнлесам».
Уладзімір Шык