Банкамат, інфакіёск, дэпазітная машына па прыёме выручкі ад юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, валютна-абменны тэрмінал — такое сучаснае абсталяванне з’явілася ў канцы верасня на фасадзе будынка цэнтра банкаўскіх паслуг №230 ААТ «ААБ Беларусбанк» у Паставах.
Функцыі ўсіх названых устройстваў сумяшчае ў сабе банкамат-рэсайклер, які можа не толькі выдаваць грошы, але і прымаць іх. У ім даступныя таксама аперацыі па правядзенні плацяжоў як наяўнымі, так і з дапамогай банкаўскай плацежнай карты.
— Банкамат абсталяваны бескантактнай тэхналогіяй работы з картамі, — расказваў дырэктар ЦБП №230 Леанід Касарэўскі. — Калі ў кліента ёсць бескантактная плацежная карта Visa, «Белкарт» любых банкаў, фізічная карта Mastercard ААТ «ААБ Беларусбанк», то для таго каб паглядзець баланс або атрымаць наяўныя грошы, яму дастаткова паднесці карту або смартфон да счытвальніка банкамата, увесці PIN-код і выбраць неабходную аперацыю. Магчымасць зняцця наяўных грашовых сродкаў і прагляд іх рэшты на рахунку па бескантактнай тэхналогіі падтрымліваюцца ў тым ліку пры выкарыстанні плацежных дадаткаў: Swoo Pay, Белкарт Pay, Apple Pay і іншых.
Заўважу, што банкамат выдае беларускія рублі і долары ЗША наміналам 100 USD, а вось прымае беларускія і расійскія рублі.
Алена Шапавалава