Поставский районный исполнительный комитет награжден дипломом Уполномоченного по делам религий и национальностей

Местная власть

Па выніках рэалізацыі праекта «Адміністрацыйны рэгіён Беларусі — арганізацыя суайчыннікаў за мяжой» у 2023 годзе Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт узнагароджаны дыпломам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

Дадзенай узнагародай была ацэнена праца нашага раёна з нацыянальна-грамадскімі аб’яднаннямі і суайчыннікамі за мяжой.

Праект рэалізуецца з 2007 года. Яго мэтай з’яўляецца выкананне мерапрыемстваў праграмы развіцця канфесійнай сферы, нацыянальных адносін і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой. У межах праекта Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей арганізаваў конкурс на найлепшае супрацоўніцтва адміністрацыйных рэгіёнаў Беларусі са структурамі дыяспары за мяжой. Штогод за паспяховую рэалізацыю праекта дыпломам Упаўнаважанага па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей адзначаюцца органы выканаўчай улады.

Поставский районный исполнительный комитет награжден дипломом Уполномоченного по делам религий и национальностей

У канцы 2022 года ў Паставах быў заключаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і Беларускім культурна-асветніцкім таварыствам «Уздым» з Даўгаўпілса (Латвія). За гэты час прадстаўнікі таварыства не аднойчы былі ў нашым раёне, знаёміліся са славутасцямі Пастаў, з дзейнасцю ўстаноў культуры, наведвалі СТК «Азёркі», АДРАЦ «Ветразь» і іншыя ўстановы.

У гэтым годзе праўленне Беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым» і харавая капэла «Спадчына» Цэнтра беларускай культуры прынялі ўдзел у XXXIII Міжнародным фестывалі народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік».

Падрыхтаваў Аляксандр Кузняцоў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.