Поставчане приняли участие в международной научно-практической конференции в Гродно

Культура

15—17 кастрычніка на базе Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя на тэму «Культавыя помнікі Беларусі — намінанты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА: вывучэнне, ацэнка, прасоўванне». Удзел у ёй прынялі начальнік аддзела культуры райвыканкама Ірына Лойка і навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Аксана Журава.

У гэтым мерапрыемстве нашы зямлячкі ўдзельнічалі невыпадкова. У канцы мінулага года касцёл Святога Іаана Хрысціцеля ў аграгарадку Камаі, які з’яўляецца адным з найстарэйшых каталіцкіх храмаў Беларусі (пабудаваны ў 1603—1606 гадах) і ўвахо­дзіць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей рэспублікі, быў прапанаваны да ўключэння ў аналагічны спіс ЮНЕСКА. Апошні налічвае 1 157 матэрыяльных аб’ектаў у 167 краінах свету, 4 з якіх знаходзяцца ў Беларусі. Гэта помнік прыроды «Белавежская пушча», замкавы комплекс «Мір», архітэктурна-культурны комплекс рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы і Дуга Струвэ на мяжы Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Цяпер да іх сярод яшчэ некалькіх аб’ектаў можа далучыцца камайскі касцёл.

Поставчане приняли участие в международной научно-практической конференции в Гродно

Ужо адбыліся два пасяджэнні міжведамаснай групы па папаўненні Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Пастаўчане падрыхтавалі гістарычную даведку пра касцёл і накіравалі яе ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі, дзе на падставе гэтага дакумента навукоўцы распрацавалі намінацыйнае дасье. Зараз настала чарга правядзення шэрага навукова-практычных канферэнцый з удзелам сусветна вядомых навукоўцаў, якія будуць вырашаць, хто з намінантаў годны папоўніць названы спіс.

Падчас канферэнцыі на Гродзеншчыне яе ўдзельнікі пабывалі ў цэрквах Святога Міхаіла і Раства Багародзіцы ў вёсках Сынкавічы Зэльвенскага і Мураванка Шчучынскага раёнаў, палацы Друцкіх-Любецкіх у самім Шчучыне, Каложскай царкве і Новым замку ў Гродне, якія прэтэндуюць на ўключэнне ў спіс ЮНЕСКА, а затым абмеркавалі стратэгію захавання аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. У ліку іншых перад прысутнымі выступіла навуковы супрацоўнік Пастаўскага раённага краязнаўчага музея Аксана Журава. Яна расказала пра касцёл Святога Іаана Хрысціцеля ў Камаях, які таксама наведаюць навукоўцы.

Алена Шапавалава
Фота раённай газеты «Дзянніца» (г. Шчучын)



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.