Оксана Дробышева и Елена Ключник удостоены высоких наград

Общество

Аператар машыннага даення ААТ «Камайскі-агра» Алена Ключнік і спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Аксана Дробышава ў панядзелак прысутнічалі на кранальным свяце, прысвечаным Дню маці, якое традыцыйна ладзілася ў Віцебскім аблвыканкаме. З рук кіраўніка вобласці Аляксандра Субоціна першая атрымала ордэн Маці, другая — дыплом і прэмію імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі.

— Запрашэнне на свята стала прыемнай нечаканасцю, — дзялілася Аксана Дробышава. — Вельмі хвалявалася. Ордэн маці ў той дзень атрымалі 12 жанчын Віцебшчыны, лаўрэатамі прэстыжнай прэміі сталі 25. Асабіста я захапляюся мужнасцю Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі, яе прагай да жыцця. Гэта жанчына для мяне прыклад настойлівасці, мэтанакіраванасці.

Аксана з мужам Андрэем  выхавалі чацвярых дзяцей. Сын Раман — ваеннаслужачы, трэнер па боксе. З жыццёвым шляхам вызначыўся і Давід. Ён мае сваю сям’ю, у якой падрастае сынок. Дачка Ганна — інжынер-тэхнолаг на «Камунарцы», захапляецца фатаграфіяй. Малодшы, Кірыл, вучыцца ў 10 класе СШ №3. Хлопец цікавіцца гісторыяй, займаецца боксам, марыць стаць ваенным.

Оксана Дробышева и Елена Ключник удостоены высоких наград

Цеплыні і дабрыні Аксаны Дробышавай хапае не толькі на родных, але і на чужых для яе людзей. Яна — персанальны асістэнт у 22 інвалідаў I і II груп. Я не раз назірала, як спецыяліст цярпліва і добразычліва абыходзіцца з падапечнымі, ва ўсім ім дапамагае. Актыўная жанчына ўзначальвае валанцёрскі рух людзей сярэбранага ўзросту. З удзелам Аксаны Дробышавай на Пастаўшчыне рэалізуецца Нацыянальная стратэгія «Актыўнае даўгалецце-2030», а таксама дзяржаўны прафілактычны праект «Здаровыя гарады і пасёлкі».

У Алены Ключнік шасцёра дзяцей. Дочкі Дар’я і Яна самастойныя. Адна працуе ў Наваполацку, другая — у Нарачы. Лізавета вучыцца ў Маладзечанскім дзяржаўным політэхнічным каледжы. Праяўляе аднолькавую цікавасць да ўсіх вучэбных прадметаў. Займаецца спортам, з’яўляецца членам зборнай каманды каледжа па валейболе. Прымала ўдзел у спаборніцтвах абласнога ўзроўню.

Сын Даніла — чацвёртакласнік Камайскай сярэдняй школы, удзельнічаў у алімпіядах па англійскай мове і матэматыцы. Хлопчык захапляецца футболам, любіць разам з татам рыбачыць.

Радасць для ўсіх — двайняты Мацвей і Цімафей, якім па два з паловай гады. Удзяляючы найбольш часу малодшым, Алена Ключнік ахінае любоўю і старэйшых, умее іх выслухаць, заўсёды падтрымае і дапаможа. А калі выдаецца вольная хвілінка, вяжа на прутках і кручком, гатуе разнастайныя прысмакі.

Што да ўражанняў і эмоцый ад свята ў аблвыканкаме, то яны перапаўнялі жанчын.

— Прыемна было прымаць віншаванні і падарункі ад Аляксандра Субоціна, які падзякаваў кожнай з нас за нялёгкую мацярынскую працу па выхаванні падрастаючага пакалення, пажадаў здароўя, душэўнага цяпла, поспехаў у сямейных справах і святочнага настрою. Яго і прывезлі ў свае сем’і, — гаварылі жанчыны.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.