Сельскагаспадарчы кірмаш адбыўся ў мінулую нядзелю на рыначнай плошчы, і яго адметнасцю стала культурная праграма. Выступленні работнікаў культуры і самадзейных артыстаў на кірмашы — традыцыя, але кожны раз яны прыўносяць штосьці новае і не перастаюць радаваць гледачоў. Вось і на гэты раз у праграме, якая доўжылася больш за дзве гадзіны, былі не толькі песні і танцы, але і сюрпрызы, жартоўныя сцэнкі, гульні з гледачамі.
Выступаючы перад мікрафонам на адкрыцці кірмашу, Генадзій Іосіфавіч адзначыў, што земляробы раёна намалацілі сёлета 39 тысяч тон збожжа, у тым ліку ААТ «Хаціла-агра» — 11 тысяч тон, «Навасёлкі-Лучай» — 8,5 тысячы тон. Падзякаваў за працу хлебаробам і іх памочнікам з горада, назваў прозвішчы камбайнераў і вадзіцеляў, якія асабліва вызначыліся на жніве.
Фаіна Касаткіна