Участники акции «Беларусь адзіная» поделились впечатлениями от поездки

Общество

Размова была канструктыўнай

Эстафету рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Беларусь адзіная» 10 верасня прымаў Наваполацк. Тут сабраліся амаль 600 актывістаў з 10 раёнаў Віцебскай вобласці. Удзельнічала ў мерапрыемстве і дэлегацыя Пастаўскага раёна. Карэспандэнт «ПК» Анна Анішкевіч папрасіла некаторых яго ўдзельнікаў падзяліцца сваімі ўражаннямі ад паездкі.

Участники акции «Беларусь адзіная» поделились впечатлениями от поездки
Галіна Казлоўская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама:

— У склад нашай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, партый, ідэалагічны актыў, моладзь. Тэма мерапрыемства — «Мірная краіна: вытокі і перспектывы беларускай мадэлі развіцця». 30-годдзе інстытута прэзідэнцтва, развіццё беларускай эканамічнай мадэлі, паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі… Гэтыя і іншыя тэмы былі абмеркаваны на сустрэчы.

Перад намі выступілі спікеры: палітычны ана­літык Беларускага інстытута стра­тэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін, старшыня праўлення Беларускага саюза журналістаў, генеральны дырэктар агенцтва «Мінск-Навіны» Андрэй Крывашэеў, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Вячаслаў Даніловіч. Мадэратар — галоўны рэдактар «Альфа Радыё» Вадзім Шэпет. Асабліва цікава было паслухаць канкрэтныя жыццёвыя прыклады, гісторыі Андрэя Крывашэева. Ён як вопытны журналіст здолеў вывесці аўдыторыю на адкрытую, шчырую размову.

Ірына Жукян, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы:

— У такім маштабным форуме ўдзельнічала ўпершыню. Засталася пад уражаннем ад выступленняў спікераў. Яны выдатна валодаюць словам, глыбока ведаюць тэмы, на якія разважаюць. Прагучала шмат карыснай інфармацыі. Гэта была канструктыўная размова лідараў і аўдыторыі, падчас якой абмяркоўвалі такія тэмы, як патрыятызм, грама­дзянскасць, сямейныя каштоўнасці. Не абышлі ўвагай геапалітычную сітуацыю на граніцы, палітычную і эканамічную абстаноўку ў суседзяў.

Пасля сустрэчы ў Наваполацку, дзе прысутнічала такая вялікая коль­касць прадстаўнікоў розных грамадскіх арганізацый, аб’яднанняў, партый, зразумела: калі мы адзіныя, то зможам супрацьстаяць любым пагрозам.

Алена Шкорнік, сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ ААТ «Навасёлкі-Лучай»:

— Мне пашчасціла папрысутнічаць на такім знакавым мерапрыемстве, паслухаць аўтарытэтных людзей, пачуць, што думаюць вопытныя людзі пра сітуацыю ў Беларусі і вакол яе. Спікеры адзначалі, што дзякуючы лідарскім якасцям нашага Прэзідэнта, ідэалы якога супадаюць з настроем народа, у нашай краіне пабудавана моцная сістэма, адаптаваная да сучасных выклікаў і пагроз. Менавіта як адзіная дзяржава і адзіны народ Беларусь дабілася поспехаў у сферы сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця.

Актыўнай на сустрэчы была моладзь. Другі сакратар Глыбоцкага райкама БРСМ пацікавілася, якімі якасцямі неабходна валодаць сучасніку. Спікеры назвалі сярод асноўных лідарскія якасці, уменне аналізаваць, працаваць у камандзе і інш. Закранулі і тэму фэйкаў, спосабы супрацьстаяння лжывай інфармацыі, якая паступае з розных крыніц.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.