У поставских цветоводов 2-е место в конкурсе на лучшее оформление клумбы из живых цветов

Общество

Хутка найлепшыя аграрыі Віцебшчыны збяруцца ў Бешанковічах. Там пройдзе абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі-2024». У горадзе даўно пачалася падрыхтоўка да галоўнага агра­фэсту. Шмат зроблена па яго добраўпарадкаванні. Да фестывалю традыцыйна быў прымеркаваны і конкурс на найлепшае афармленне клумбы з жывых кветак. Сёлета ў ім удзельнічалі 9 каманд прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Не засталіся ўбаку і кветкаводы УП ЖКГ Пастаўскага раёна. Як і ў мінулыя гады, журы высока ацаніла іх творчасць: пастаўчане саступілі толькі палачанам.

У поставских цветоводов 2-е место в конкурсе на лучшее оформление клумбы из живых цветов

У поставских цветоводов 2-е место в конкурсе на лучшее оформление клумбы из живых цветов

У поставских цветоводов 2-е место в конкурсе на лучшее оформление клумбы из живых цветов

Штогод на конкурс выязджаем адным складам: я, Вольга Цімафеева і Яўгеній Шчарбатых, — расказвала ад­на з яго ўдзельніц Марына Лашук. — Падчас тэарэтычнай часткі мы адказвалі на пытанні. Затым выконвалі практычнае заданне. За дзве гадзіны на ўчастку 10 квадратных метраў трэба было высадзіць розныя кветкі. Нашу клумбу ўпрыгожылі чырвоныя і ружовыя бягоніі, жоўтыя аксаміткі, цынерарыя, агератум і цэлозія. Сваю кветкавую кампазіцыю мы прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Анна Анішкевіч
Фота даслала Марына Лашук



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.