Спрашивали-отвечаем. Будет ли установлен банкомат в 6-м городке?

Общество

Пыталіся — адказваем

Дзе зняць грошы ў гарадку?

На днях у рэдакцыю «ПК» патэлефанаваў жыхар вуліцы Зялёнай у райцэнтры Аляксандр Палтаржыцкі. «Жыву ў 6-м гарадку, — гаварыў ён. — Гэта адзін з самых вялікіх мікрараёнаў Пастаў, які ў апошнія гады актыўна забудоўваўся. Узведзены новыя шматпавярховыя дамы, з’явіліся новыя магазіны і іншыя аб’екты сацыяльнай сферы. А вось банкамата няма. Для таго каб зняць з карты грошы, трэба ехаць у цэнтр горада ці ў іншы мікрараён. Няўжо нельга ўстанавіць у нас банкамат?»

Спрашивали-отвечаем. Будет ли установлен банкомат в 6-м городке?

Гэта пытанне мы адрасавалі кіраўніцтву цэнтраў банкаўскага абслугоўвання ААТ «Белаграпрамбанк» і ААБ «Беларусбанк». Вось што адказаў дырэктар ЦБП №230 Леанід Касарэўскі:

Устанаўліваць у 6-м гарадку банкамат пакуль не плануем, таму што ён ёсць у непасрэднай блізкасці ад мікрараёна — па вуліцы 17 Верасня, на будынку, у якім раней размяшчалася аддзяленне Беларусбанка. Акрамя таго, зняць наяўныя грошы можна ў магазіне «Раніца» Пастаўскага малаказавода. Для гэтага трэба звярнуцца да работніка на касе, і ён дапаможа ажыццявіць аперацыю праз плацежны тэрмінал. Заўважу, што паслуга па зняцці наяўных грошай даступная ва ўсіх фірменных магазінах прадпрыемства, з якім наш банк заключыў адпаведны дагавор.

Не збіраецца ўстанаўліваць у мікрараёне банкамат і Бел­аграпрамбанк. Як патлумачыў дырэктар ЦБП №217 Дзмітрый Собаль, гэта немэтазгодна, да таго ж зараз няма свабоднага абсталявання.

Падрыхтавала Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.