Накануне Дня народного единства прошёл детский патриотический фестиваль «Любовь к родной Беларуси с детства»

Общество

Напярэдадні Дня народнага адзінства па ўсёй Віцебшчыне прайшлі дзіцячыя патрыятычныя фестывалі «Любоў да роднай Беларусі з дзяцінства» пад лозунгам «Гэта наш Бацька», ініцыяваныя Беларускай партыяй «Белая Русь». На Пастаўшчыне арганізатарамі правядзення фестывалю разам з раённым аддзяленнем «Белай Русі» выступілі пагранічная камендатура «Паставы» і СШ 3.

Накануне Дня народного единства прошёл детский патриотический фестиваль «Любовь к родной Беларуси с детства»

Накануне Дня народного единства прошёл детский патриотический фестиваль «Любовь к родной Беларуси с детства»

Мерапрыемства ладзілася 12 верасня на СТК «Азёркі». Там сабраліся прадстаўнікі ўсіх пагранзастаў, размешчаных на тэрыторыі раёна: афіцэры, прапаршчыкі, салдаты тэрміновай службы — і найлепшыя актывісты трэцяй гарадской школы з 5 па 11 клас.

Накануне Дня народного единства прошёл детский патриотический фестиваль «Любовь к родной Беларуси с детства»

Падчас урачыстай часткі, якая пачалася з Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, была ўзгадана гісторыя самага маладога дзяржаўнага свята краіны. Гаварылася пра сілу народнага адзінства, якое дапамагло савецкаму народу, і беларусам у тым ліку, выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, прагнаць ворага са сваёй зямлі. Удзельнікі фестывалю ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінулых у барацьбе з фашызмам, адпусцілі ў неба 17 чырвоных і зялёных (колераў Дзяржаўнага флага краіны) паветраных шароў з пажаданнямі міру і працвітання роднай Беларусі. Школьнікі прачыталі вершы на беларускай мове і правялі флэшмоб «За любімую Беларусь». У сваю чаргу вайскоўцы расказалі пра тое, як сёння ахоўваюць мір і спакой на нашай зямлі, прадэманстравалі баяздольнасць праз арганізаваную выставу зброі, якая выклікала вялікі інтарэс у вучняў.

Накануне Дня народного единства прошёл детский патриотический фестиваль «Любовь к родной Беларуси с детства»

Накануне Дня народного единства прошёл детский патриотический фестиваль «Любовь к родной Беларуси с детства»

Накануне Дня народного единства прошёл детский патриотический фестиваль «Любовь к родной Беларуси с детства»

Дзякуючы падтрымцы фестывалю аддзелам спорту і турызму райвыканкама, усе яго ўдзельнікі цікава і з карысцю правялі час у адным з найпрыгажэйшых куточкаў Пастаўшчыны. Яны не толькі прасякнуліся духам патрыятызму, але і змаглі праверыць сваю фізічную форму, пратэсціраваўшы ўсе атракцыёны комплексу: вяровачны гарадок, скаладром, батут, спук на тросе над возерам і інш.

Алена Шапавалава
Фота даслала Вераніка Казлоўская



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.