Чэмпіянат Беларусі па валейболе. Пастаўскі «Атлант» нацэлены на годны вынік

Спорт и туризм

Напрыканцы красавіка фінальным турам чатырох у Гомелі завяршыўся сезон у мужчынскіх каманд 1-й лігі. Пры вострай канкурэнцыі пастаўскі «Атлант» заваяваў «бронзу». У пачатку кастрычніка ён зноў уступіць у барацьбу, але спачатку ўпершыню згуляе ў розыгрышы Кубка Беларусі па валейболе. Новы нацыянальны чэмпіянат распачнецца ў райцэнтры 19 кастрычніка.

Папярэдні сезон для нашых землякоў склаўся ўдала: з 3-га прамежкавага месца ім удалося трапіць у фінал. А заваяваныя ў 12-ы раз бронзавыя медалі — вельмі значнае дасягненне.

Чэмпіянат Беларусі па валейболе. Пастаўскі «Атлант» нацэлены на годны вынік

Што да новага нацыянальнага першынства, то айчынная федэрацыя валейбола запрасіла «Атлант» выступіць у розыгрышы Кубка Беларусі. І гэта стане своеасаблівай падрыхтоўкай нашай каманды да чэмпіянату Беларусі. Згуляюць пастаўчане ў першай групе «А». У ёй за дзве пуцёўкі ў рашаючы этап пазмагаюцца «Шахцёр» з Салігорска, брэсцкі «Заходні Буг» і гродзенскі «Легіён». З імі нашы згуляюць двойчы на турах, якія пройдуць па кругавой сістэме, — у Салігорску і на Гродзеншчыне.

У чарговым першынстве 1-й лігі згуляюць 5 каманд. У Паставах пройдзе ажно 8 матчаў: каманды згуляюць паміж сабой па чатыры разы кожная. Яны правядуць спараныя сустрэчы ў выхадныя. Усяго «Атлант» чакаюць 16 паядынкаў. У фінал выйдуць 4 найлепшыя каманды.

Чакаецца, што сапернікі бу­дуць моцныя, у складзе іх каманд згуляюць ігракі з вышэйшай лігі. Тым не менш пастаўчане нацэленыя на годны вынік.

У заяўцы нашай каманды пакуль 16 ігракоў. Яе павінны ўзмацніць распасоўшчык Ула­дзімір Юзвовіч і майстар спорту, дыяганальны Аляксей Рабека, які пагуляў на міжнароднай арэне. Касцяк каманды захаваўся.

Чэмпіянат краіны завершыцца 11 мая.

Уладзімір Шык



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.