15 лет назад в Лынтупах открылось отделение круглосуточного пребывания для граждан пожилого возраста ТЦСОН

Общество

Восенню 2009 года ў Лынтупах адкрылася аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грама­дзян пажылога ўзросту ТЦСАН. Тады яно адчыніла свае дзверы для 27 адзінокіх і адзінока пражываючых. Іх тут ратуюць ад адзіноты, ахінаючы клопатам і ўвагай, забяспечваюць утульнасць і камфорт.

З таго часу мінула 15 гадоў. Хіба не нагода для свята? На яго да нас завіталі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Седзюкевіч, дырэктар ТЦСАН Марыя Курто, старшыня Лынтупскага сельскага Савета Аляксандр Макаранка, наведвальнікі аддзялення дзённага знахо­джання. Нашы пастаяльцы — а іх 30 чалавек — радаваліся гасцям і разам з імі весяліліся.

15 лет назад в Лынтупах открылось отделение круглосуточного пребывания для граждан пожилого возраста ТЦСОН

З моманту адкрыцця ўстановы ў ёй пражываюць Мар’ян Бабіч, Фёдар Тараскевіч і Ніна Каравацкая. Сярод пастаяльцаў — 19 адзінокіх, 11 адзінока пражываючых, 7 доўгажыхароў. Галіне Голубевай 97 гадоў, Зінаідзе Шыман — 96, Івану Жыгеру — 94. Не сакрэт, што кожны з нашых падапечных у думках часта вяртаецца ў родны дом, але разумее, што з-за ўзросту, стану здароўя жыць самастойна не можа. Работнікі аддзялення стараюцца замяніць ім родных, ахінуць увагай і клопатам. Для камфортнага знаходжання людзей тут створаны ўсе ўмовы: светлыя і ўтульныя пакоі для пражывання з санвузламі, разлічаныя на чатырох чалавек, пакой для адпачынку, сталовая, пральня, чатырохразовае збалансаванае харчаванне.

15 лет назад в Лынтупах открылось отделение круглосуточного пребывания для граждан пожилого возраста ТЦСОН

Для ўмацавання здароўя і падтрымання пажылых у добрай фізічнай форме з імі кожную раніцу сацыяльны работнік праводзіць гімнастыку. Нашы работнікі сочаць за іх здароўем: рэгулярна змяраюць ім ціск, тэмпературу цела, нагадваюць пра своечасовы прыём назначаных урачом прэпаратаў. Для нашых бабуль і дзядуляў працуюць гурткі па інтарэсах, праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы. Да іх наведваюцца прадстаўнікі ўлады, маладзёжных і грамадскіх арганізацый, святары, валанцёры, самадзейныя артысты, школьнікі.

15 лет назад в Лынтупах открылось отделение круглосуточного пребывания для граждан пожилого возраста ТЦСОН

Назіраю за пастаяльцамі — і для сябе адзначаю, што многім маладым трэба павучыцца іх жыццёвай стойкасці, сіле духу. Напрыклад, Ева Пяткевіч, якой ужо за 90, пасля пералому шыйкі сцягна змагла ўстаць на ногі і зараз ходзіць самастойна з дапамогай спецыяльнага прыстасавання. Гэта каштавала ёй неймаверных штодзённых намаганняў. Алег Красоўскі не мае рук, але, нягледзячы на гэта, не зламаўся духам, па жыцці — аптыміст.

Работнікі аддзялення робяць усё магчымае, каб пажылым у нас было сытна, цёпла і ўтульна. Многія з іх жывуць тут ужо шмат гадоў. Яны задаволеныя, што маюць такую магчымасць, і вельмі ўдзячныя за гэта.

Валянціна Асіпенка, загадчыца аддзялення



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.