12 сентября состоялось очередное заседание президиума районного Совета депутатов

Местная власть

12 верасня адбылося чарговае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў.

Першым на парадак дня выносілася пытанне «Аб рэалізацыі мерапрыемстваў па выкананні патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны, праводзімых у Пастаўскім раёне». Таму лагічна, што ўдзельнікі пасяджэння найперш пабывалі ў раённым краязнаўчым музеі і яго філіяле ў былым палацы Тызенгаўзаў. Супрацоўнікі музея Дзіна Вялічка і Аксана Журава правялі для іх цікавыя экскурсіі. У прысутных засталіся найлепшыя ўражанні ад наведвання ўстановы культуры. А потым у малой зале пасяджэнняў райвыканкама пачалося абмеркаванне пытання.

Гістарычны шлях нашай краіны знайшоў сваё адлюстраванне ў шматлікіх матэрыяльных і нематэрыяльных сведчаннях: помніках археалогіі, архітэктуры, горадабудаўніцтва, мастацтва, элементах традыцыйнай культуры і інш. Ахова такой спадчыны – абавязковая ўмова ўстойлівага развіцця дзяржавы.

12 сентября состоялось очередное заседание президиума районного Совета депутатов

Пра гэта гаварыла на пасяджэнні прэзідыума начальнік аддзела культуры райвыканкама Ірына Лойка. Яна прывяла канкрэтныя факты, якія датычаць Пастаўшчыны. На сёння ў Дзяржаўны спіс уключаны 33 гісторыка-культурныя каштоўнасці і 8 нематэрыяльных, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна. У іх ліку 17 помнікаў архітэктуры, 9 — археалогіі, 7 — гісторыі. У папярэдні спіс спадчыны ЮНЕСКА ўключаны касцёл Яна Хрысціцеля ў Камаях. Рыхтуецца намінацыйнае дасье. Да аб’ектаў рэспубліканскага значэння адносяцца будынкі былых вадзянога млына і палаца Тызенгаўзаў, архітэктурны ансамбль рыначнай плошчы ў Паставах, касцёлы ў Лучаі, Дунілавічах, Лынтупах. 26 аб’ектаў маюць рэгіянальнае значэнне.

12 сентября состоялось очередное заседание президиума районного Совета депутатов

25 гісторыка-культурных каштоўнасцей знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, 15 — ва ўласнасці рэлігійных арганізацый, 5 — юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, 1 — фізічнай асобы. У 2022 годзе праз аўкцыён быў прададзены ў прыватную ўласнасць будынак былой сядзібы Альфрэда Ромера, і зараз там вядуцца рамонтныя работы.

Распрацавана 27 пашпартоў на матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці, устаноўлены 42 ахоўныя дошкі. Супрацоўнікі аддзела культуры райвыканкама і раённага краязнаўчага музея рэгулярна праводзяць абследаванні і камісійныя аб’езды аб’ектаў, складаюць інфармацыйна-аналітычныя запіскі, вядуць улік вынікаў маніторынгу. Праводзіцца вялікая работа па выяўленні элементаў культурнай спадчыны. Толькі ў мінулым годзе статус культурнай каштоўнасці быў нададзены касцёлу ў Лынтупах і традыцыйнаму інструментальнаму выкананню на дыятанічных цымбалах. Гісторыка-культурныя аб’екты знаходзяцца пад пастаянным кантролем райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, пракуратуры.

12 сентября состоялось очередное заседание президиума районного Совета депутатов

Немалаважнае значэнне мае і другое пытанне, якое члены прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і старшыні сельскіх Саветаў абмеркавалі на пасяджэнні. Размова ішла пра тое, як у раёне рэалізуецца Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 2021 года №116 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з дамамі, якія пустуюць». З інфармацыяй выступілі начальнік аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Алена Іванькова і начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Гатоўчык.

У 2023 годзе на Пастаўшчыне 39 дамоў знесена за бюджэтныя сродкі, 2 — уласнікамі, 18 — прададзены. На бягучы год раёну даведзена заданне па 44 пустых дамах. Яно перавыканана: на 1 верасня 34 дамы знесены, 15— прададзены. З планавых асігнаванняў на знос дамоў у 2024 годзе 75 тысяч рублёў асвоена 65 тысяч 300 рублёў. Найбольш дамоў прададзена на тэрыторыях Юнькаўскага, Курапольскага, Дунілавіцкага, Навасёлкаўскага сельсаветаў, знесена — у Юнькаўскім, Курапольскім, Дунілавіцкім, Лынтупскім, Камайскім, Навасёлкаўскім, Варапаеўскім. І гэта адзначана ў пастанове прэзідыума. А раённай камісіі па абследаванні стану жылых дамоў рэкамендавана найперш на прыгранічных тэрыторыях вызначыць, якія з іх пустуюць. Аддзел землеўпарадкавання райвыканкама сумесна з сельвыканкамамі і сельскагаспадарчымі арганізацыямі абавязаны прымаць вычарпальныя меры па максімальным уключэнні ў сельгасабарот участкаў, якія вызваляюцца пасля зносу дамоў.

Падводзячы рысу пад абмеркаваннем пытання, старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Кісялёў адзначыў, што ў раёне многае зроблена па зносе і продажы дамоў, якія пуставалі, і заклікаў не зніжаць тэмпаў у далейшым.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.