11-классник СШ №1 Александр Вирбал стал призером открытой олимпиады «Шаг к новациям»

Образование

Навучальны год у школах толькі пачаўся, а ў СШ 1 Пастаў на мінулым тыдні ўжо радаваліся поспеху свайго вучня. 11-класнік Аляксандр Вірбал стаў прызёрам адкрытай алімпіяды «Крок да навацый», якую праводзіў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.

11-классник СШ №1 Александр Вирбал стал призером открытой олимпиады «Шаг к новациям»

Аляксандр вучыцца ў інжынернай групе, дзе школьнікі паглыблена вывучаюць матэматыку і фізіку, захапляецца робататэхнікай. У канцы 10 класа педагогі параілі яму прыняць удзел у конкурсе навукова-даследчых работ, арганізаваным БНТУ для старшакласнікаў рэспублікі. Юнак адправіў на яго сваю работу ў напрамку «Робататэхніка і інтэлектуальныя сістэмы», і быў прапушчаны ў другі тур спаборніцтва. Праходзіў ён 17 верасня, і там, ужо ў вочным фармаце, давялося рашаць алімпіядныя задачы па матэматыцы і фізіцы. З імі наш зямляк справіўся выдатна. Нягледзячы на тое, што сапернікамі былі навучэнцы ліцэя БНТУ, заваяваў дыплом ІІ ступені.

Гэта ўзнагарода дае магчымасць на льготных умовах паступіць у названы ўніверсітэт. Праўда, куды пойдзе вучыцца далей, Аляксандр пакуль не вырашыў. Канчатковае рашэнне ён будзе прымаць пасля дня адчыненых дзвярэй у нацыянальным тэхнічным універсітэце, які збіраецца абавязкова наведаць.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.