Злата Ярошевич получила велосипед в подарок от Поставского районного исполнительного комитета

Общество

Рэштку лета – на веласіпедзе — яго Злата Ярашэвіч атрымала ў падарунак ад Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта.

Прозвішча Златы вядомае не толькі на Пастаўшчыне, але і далёка за межамі Беларусі. 14-гадовая таленавітая дзяўчына са Старога Двара — пераможца розных абласных, рэспубліканскіх і міжнародных музычных конкурсаў. Нядаўні поспех — дыплом трэцяй ступені на дзіцячым конкурсе выканаўцаў эстраднай песні ў рамках міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Злата Ярошевич получила велосипед в подарок от Поставского районного исполнительного комитета

Уручаючы веласіпед, начальнік аддзела культуры райвыканкама Ірына Лойка падзякавала Злаце за яркае выступленне на фестывалі, мэтанакіраванасць, а бацькам — за садзейнічанне ў развіцці таленту дачкі, пажадала новых поспехаў.

Злата Ярошевич получила велосипед в подарок от Поставского районного исполнительного комитета

Пра веласіпед дзяўчына марыла даўно. Праўда, як прызнаецца, у навучальным го­дзе катацца на ім часу будзе няшмат. Акрамя вучобы ў агульнаадукацыйнай школе, Злата некалькі разоў на тыдзень ездзіць на заняткі  ў Нацыянальны цэнтр музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна ў Мінску, з’яўляецца студэнткай Акадэміі Ігара Крутога ў Маскве. А яшчэ захапляецца маляваннем, посткросінгам, вывучае замежныя мовы, любіць чытаць. І ўсё ж рэштку сёлетняга лета правядзе на веласіпедзе.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.