Всё лето жители и дачники д. Споры Большие не знают покоя из-за телят, которых пасут в деревне и рядом с ней

Важное Сельское хозяйство

На працягу ўсяго лета жыхары і дачнікі вёскі Споры Вялікія Юнькаўскага сельсавета не ведаюць спакою з-за цялят ААТ «Сцяг Перамогі-агра». Іх пасвяць то непасрэдна ў вёсцы, то побач з ёй, і жывёла перыядычна прарывае электрапастух, дратуе вясковыя агароды.

Калі быць дакладнай, такіх выпадкаў было ўжо чатыры. У чэрвені цяляты стапталі і з’елі бульбу і буракі 87-гадовай пенсіянеркі. У ліпені калгасны статак «пагаспадарыў» у двары адной з дачніц, якой у той час не было дома: павыбіваў недаспелую цыбулю, стаптаў бульбу, моркву, агуркі, пасаджаныя гаспадыняй кветкі, аб’еў пладовыя дрэвы, нарабіў іншай шкоды, добра ўгноіўшы ўчастак адходамі сваёй жыццядзейнасці. Бачыла гэта сама, бо маю дачу ў Спорах. Пастух тым часам недзе спаў п’яны. Калі выкліканы на месца здарэння другі пастух знайшоў і разбудзіў калегу, той не мог стаяць на нагах: ідучы па лузе, увесь час падаў на зямлю.

Пасля гэтага выпадку пастуха замянілі, але сітуацыя не змянілася. Праз некалькі дзён раніцай цяляты, якія зноў засталіся без нагляду (пастух некуды з’ехаў), забрылі ў двор пажылой сямейнай пары і зноў здратавалі і з’елі агародніну. З вялікімі цяжкасцямі пенсіянеры змаглі выгнаць няпрошаных гасцей, якія ўвесь час вярталіся на іх агарод. У рэшце рэшт статак — а гэта каля 200 галоў! — накіраваўся ў бок Фалевічаў, дзе пасвіліся каровы.

Всё лето жители и дачники д. Споры Большие не знают покоя из-за телят, которых пасут в деревне и рядом с ней

Маё і іншых насельнікаў вёскі цярпенне лопнула ў мінулую суботу. Прыехаўшы на выхадныя да бацькоў, калі ўкладвалася вечарам спаць, пачула праз адкрытае акно, што за домам нехта ходзіць. «Ці не цяляты?!» — прамільгнула ў галаве думка. І не памылілася. Выйшаўшы ў двор, убачыла некалькі дзясяткаў цялят, якія «гаспадарылі» ў яблыневым садзе. Прыйшлося будзіць бацькоў, якія ўжо ляглі ­спаць, і разам з імі бараніць сад ад нашэсця. Разумеючы, што цяляты могуць вярнуцца, адправілася пасярод ночы шукаць пастухоў. Іх вагончык знайшла метраў за 400 ад свайго дома, але там нікога не аказалася. Калі вярнулася дамоў, пачула, што цяляты перайшлі да пенсіянераў, уякіх ужо былі ў ліпені, і тыя, прачнуўшыся, таксама спрабуюць іх вы­гнаць.

У выніку праз некалькі гадзін барацьбы цяляты зноў пабеглі да калгасных кароў, злучыўшыся з імі. Гучнае мычанне жывёлы разбудзіла той ноччу жыхароў многіх навакольных вёсак. Як расказаў на наступны дзень пастух, які пасвіў кароў, раздзяліць два статкі не маглі ўсю раніцу.

Хочацца спытаць у адказных за выпасванне буйной ратагай жывёлы асоб: колькі ўсё гэта будзе працягвацца? Пакуль цяляты канчаткова не знішчаць людскія сады і агароды? І ці кампенсуе кіраўніцтва гаспадаркі нанесены людзям урон? Пакуль да іх ніхто не прыяз­джаў па гэтым пытанні. Таксама цікава, наколькі дазволена санітарна-гігіенічнымі нормамі пасвіць кароў пасярод вёскі. Пытанняў шмат. Буду чакаць адказаў на іх.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.