Возвращение к истокам. В Глинщине прошёл праздник деревни

Общество

У Гліншчыне я была амаль 20 гадоў таму — пісала пра старэйшыну Эдуарду Дрозд. На той час тут пражывалі 34 жыхары.  І вось нядаўна мяне запрасілі сюды на свята.

Пачалі з малітвы

Еду па вузенькай вясковай вуліцы: многія хаты пакасіліся і дажываюць свой век, зарастаюць пустазеллем двары. Ёсць і некалькі дагледжаных сядзіб, дзе абкошана тэрыторыя, цвітуць кветкі. Бліжэй да цэнтра вёскі ўздоўж дарогі шмат машын: сабраліся госці. Свята пачалося каля крыжа са святой Імшы. Яе цэлебравалі пробашч дунілавіцкага касцёла ксёндз Антоній Лагунёнак і айцец Пётр Фарына з Нарачы. Ксёндз Антоній нагадаў, што былыя вяскоўцы дбалі пра свае хаты, агароды, гаспадарку, але ўрэшце зямны шлях закончыўся, і ім гэта стала непатрэбна. Таму, жывучы што­дзённымі клопатамі, нельга забываць пра малітву, сакраманты, добрыя ўчынкі, трэба шукаць Бога і думаць пра вечнасць. Усе разам маліліся за тых, хто некалі жыў у Гліншчыне і ўжо адышоў у свет іншы, за прысутных і тых, хто з розных прычын не змог трапіць на сустрэчу з землякамі.

Возвращение к истокам. В Глинщине прошёл праздник деревни

Возвращение к истокам. В Глинщине прошёл праздник деревни

А арганізавала яе ўраджэнка Гліншчыны Жанна Федзіна. Зіму жанчына праводзіць у Санкт-Пецярбургу, а летам наталяецца прыродай і паветрам родных мясцін. На свяце яна расказала пра гісторыю малой радзімы, успомніла сваю бабулю Эмілію і вяскоўцаў, некаторыя эпізоды з мінулага. Людзі тут былі вельмі добрыя, працавітыя, шанавалі веру, перадавалі яе з пакалення ў пакаленне. Жылі дружна: ра­зам працавалі, адзначалі святы, падтрымлівалі адзін аднаго ў цяжкую хвіліну.  Некалі ў Гліншчыне было больш за 200 жыхароў, цяпер засталіся толькі Эвеліна Богуш і Таццяна Сеганкевіч. З вясны да восені бываюць дачнікі.

Возвращение к истокам. В Глинщине прошёл праздник деревни

У засені яблынь плылі ўспаміны

На свята сабралася амаль паўсотні тых, чыё сэрца, нягле­дзячы на адлегласць, ірвецца ў родную вёсачку. Памаліўшыся каля крыжа, усе спусціліся крыху ніжэй па вуліцы і размясціліся ў засені яблынь насупраць хаты Васілеўскіх. Тут на спецыяльным стэндзе былі размешчаны фотаздымкі вяскоўцаў розных гадоў. Прысутныя з цікавасцю разглядалі іх, знаходзілі сваіх родных і знаёмых, успаміналі адлюстраваныя на фота падзеі.

Возвращение к истокам. В Глинщине прошёл праздник деревни

Работнікі Дунілавіцкага сельскага Дома культуры Алеся Кісялёва, Людміла Здраеўская на чале з загадчыцай Інай Русецкай і ўдзельніца мастацкай самадзейнасці Алёна Шарабайка падрыхтавалі канцэртную праграму. А першае слова далі гасцям — Марыне Трушынай і Надзеі Пракоф’евай. У іх тут жылі бабуля і дзядуля Марыя і Уладзімір Смірновы. Уласна складзеная песня пра Гліншчыну, якую выканалі сёстры, і вершы Марыны Трушынай да слёз расчулілі прысутных.

Возвращение к истокам. В Глинщине прошёл праздник деревни

Справавод Дунілавіцкага сельскага Савета Таццяна Кімстач уручыла найстарэйшай жыхарцы Гліншчыны Эвеліне Богуш духмяны каравай, а артысты дарылі ўсім музычныя падарункі. Гледачы дружна апладзіравалі, падпявалі і падтанцоўвалі.

Возвращение к истокам. В Глинщине прошёл праздник деревни

Возвращение к истокам. В Глинщине прошёл праздник деревни

Вяртанне да вытокаў

Вёска выпеставала і выправіла ў вялікі шлях вельмі многіх. Большасць вяртаюцца да сваіх вытокаў. Зыгфрыд Васілеўскі і Альдона Лапушынская асталяваліся ў Вільнюсе. Пакуль у Гліншчыне жыла мама, прыязджалі да яе кожныя выхадныя. Шэсць гадоў таму хата апусцела, але не стаіць закінутай. Брат і сястра наведваюцца ў бацькоўскі дом, наводзяць тут парадак. На сустрэчу з імі і іншымі былымі вяскоўцамі прыехаў з Кейзікаў сябра дзяцінства Зыгфрыда — Васілій Афонін, дзядуля з бабуляй якога жылі ў Гліншчыне. Хлопцы разам лавілі рыбу і ракаў на безыменным возеры і невялікай рачулцы, дапамагалі старэйшым на розных работах. Пры сустрэчы ім заўсёды ёсць што ўспомніць.

Возвращение к истокам. В Глинщине прошёл праздник деревни

Возвращение к истокам. В Глинщине прошёл праздник деревни

— У маладосці нам хацелася хутчэй некуды паехаць, пабачыць свет, — гаварылі госці. —  Мы пакінулі роднае гняздо, але памяць пастаянна вяртае ў родныя мясціны. Час змяняе нас, і сёння не ўсіх пазнавалі адразу. Нязменным застаецца толькі мінулае. Адчуць подых дзяцінства, прайсціся сцежкамі свайго юнацтва, сустрэцца з землякамі — гэта неймавернае шчасце. Як жа тут добра, ціха і хораша! І ў той жа час цяжка ад усведамлення таго, што любімая родная вёсачка ўжо стаіць на шляху знікнення…

Возвращение к истокам. В Глинщине прошёл праздник деревни

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.