В Поставском государственном колледже недавно появился новый МАЗ

Образование

На тэрыторыі майстэрань Пастаўскага дзяржаўнага каледжа нядаўна з’явіўся новы МАЗ. Майстар Віталій Лысёнак атрымаў яго на Мінскім аўтамабільным заводзе і прыгнаў у навучальную ўстанову.

— Як толькі я ўзначаліў калектыў, паставіў за мэту абна­віць машына-трактарны парк, — расказваў дырэктар каледжа Сяргей Шамовіч. — Без сучаснай тэхнікі немагчыма павысіць якасць падрыхтоўкі канкурэнтаздольных спецыялістаў па ўсіх кірунках. Набыць новы МАЗ за кароткі тэрмін удалося дзякуючы старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — упаўнаважанаму прадстаўніку кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігару Сергяенку, старшыні райвыканкама Сяргею Чэпіку і начальніку абласнога ўпраўлення па адукацыі Дзмітрыю Хаме. Сродкі на яго закупку выдзелены з абласнога бюджэту.

У мінулым годзе аўтапарк каледжа папоўніўся двума сучаснымі трактарамі. Сёлета тут атрымалі МАЗ. Пакупка вельмі своечасовая, бо з 27 ліпеня бягучага года ўнесены змены ў заканадаўства па прыёме практычнага экзамену ў ДАІ. Здаць яго на катэгорыю «С» на старых аўтамабілях «ГАЗ-53», «ГАЗ-3307» агульнай масай да 8 тон цяпер немагчыма. К 1 верасня новая аўтамашына будзе поўнасцю гатовая да эксплуатацыі: будуць устаноўлены дубліруючыя педалі, дадатковыя люстэркі, знакі вучэбнага аўтамабіля, пройдзена адпаведная рэгістрацыя.

МАЗ даверылі майстру вытворчага навучання Віталію Лысёнку. Ён вельмі адказны, акуратны і вопытны спецыяліст. За ім замацавана некалькі адзі­нак тэхнікі. Уся яна ў добрым стане.

Сучасная тэхніка будзе выкарыстоўвацца для падрыхтоўкі навучэнцаў каледжа, а таксама тых, хто на платнай аснове будзе займацца ў аўташколе.

— 18 нашых найлепшых навучэнцаў сёлета праходзілі вытворчую практыку на Мінскім аўтамабільным заводзе і добра сябе зарэкамендавалі, — працягваў Сяргей Шамовіч. — У некаторай ступені яны ўнеслі свой уклад у зборку МАЗа для нашай навучальнай установы. Дырэктар завода сказаў, што чакае пастаўчан і на наступны год. А нам бы яшчэ папоўніць машынны парк новым камбайнам!

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.