С золотой медалью и яркими впечатлениями вернулись поставские хлебопеки с фестиваля «Бацькава булка»

Общество

З залатым медалём і яркімі ўражаннямі вярнуліся пастаўскія хлебапёкі са Свіслачы. Там у трэці раз прайшоў каравай-фэст «Бацькава булка». Пастаўчане прадстаўлялі на ім Віцебскую вобласць.

С золотой медалью и яркими впечатлениями вернулись поставские хлебопеки с фестиваля «Бацькава булка»

— Гэта было сапраўднае свята хлеба, — расказвала начальнік вытворчасці хлебакамбіната Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства Наталля Марціна. — Яно традыцыйна сабрала найлепшых пекараў з усёй Беларусі. На гэты раз каравай-фэст прысвячаўся 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва. Мы спяклі вялікі каравай «Міру — мір», падрыхтавалі кампазіцыю, прысвечаную Васілю Быкаву, і зрабілі своеасаблівае пано, на якім адлюстравалі плённую працу беларусаў.

С золотой медалью и яркими впечатлениями вернулись поставские хлебопеки с фестиваля «Бацькава булка»

Ідэі вырабаў для выставы хлебных шэдэўраў «Бацькаўшчына» былі Наталлі Марцінай. Над іх ажыццяўленнем шчыравала кандытар Святлана Карандашова. Творчае музычнае суправаджэнне прэзентацыі выставы пастаўскіх хлебапёкаў у Свіслачы забяспечылі ўдзельніцы ансамбля беларускай песні «Маладзіца» пад кіраўніцтвам Алены Салавей. Вядучая Ірына Счасная змагла знайсці такія пранікнёныя словы, якія дакраналіся да сэрца кожнага, хто не мінаў пастаўскі куточак. Сюды, акрамя камісіі па вызначэнні пераможцаў, наведаліся старшыня праўлення Белкаапсаюза Інэса Караткевіч і старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік.

С золотой медалью и яркими впечатлениями вернулись поставские хлебопеки с фестиваля «Бацькава булка»

Фестываль хлеба нарадзіўся пасля таго, як Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка тры гады таму наведаў Свіслацкую пякарню. Пакаштаваў звычайную булку-пляцёнку, пахваліў за смак. І пакупнікі ў магазінах сталі прасіць менавіта бацькаву булку. Сёлета пекары спяклі 5-метровую пляцёнку — каб хапіла ўсім.

С золотой медалью и яркими впечатлениями вернулись поставские хлебопеки с фестиваля «Бацькава булка»

— Усе высока ацанілі нашы вырабы, — расказвала Наталля Марціна. — Наша пано пра стваральную працу забралі ў музей Белкаапсаюза. Сярод абласцей Беларусі мы ўдастоены спецыяльнага залатога медаля «Бацькава булка», які з’яўляецца своеасаблівым знакам якасці. Падчас фэсту радавалася і ганарылася землякамі: у рамках праграмы свята быў канцэрт ураджэнкі Варапаева, салісткі Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя Міхаіла Фінберга Ірыны Іршонак і вакальна-інструментальнага ансамбля «Ягода-малинка».

Анна Анішкевіч
Фота даслала Наталля Марціна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.