Рабочие Поставского участка ГП «Шарковщинская ПМС» Марьян Кишко и Алексей Семашкевич одинаково усердны в работе

Общество

На гэтым здымку рабочыя Пастаўскага ўчастка дзяржаўнага прадпрыемства «Шаркаўшчынская ПМС» Мар’ян Кішко і Аляксей Семашкевіч. У аднаго стаж работы ў гэтай галіне 46 гадоў, у другога — тры з паловай. А агульнае тое, што абодва аднолькава адказныя і старанныя ў працы.

— Я пайшоў у меліярацыю з-за таго, што ад прадпрыемства можна было хутка атрымаць кватэру, — узгадвае далёкія 80-я гады Мар’ян Юльянавіч. — Атрымаў! А сам застаўся ў меліярацыі да гэтага часу.

Мар’ян Кішко ўжо 11 гадоў у статусе пенсіянера. Але ўзрост не з’яўляецца перашкодай для актыўнасці. Вопытны і дысцыплінаваны ва­дзіцель запатрабаваны ў калектыве ўчастка. Ён кожны дзень развозіць на аўтобусе рабочых на аб’екты.

Рабочие Поставского участка ГП «Шарковщинская ПМС» Марьян Кишко и Алексей Семашкевич одинаково усердны в работе

— Люблю сваю работу, прывык да калектыву, — гаворыць ветэран працы. — Ды і зарплата — добры фінансавы дадатак да пенсіі. Пакуль дазваляе здароўе, чаму б не папрацаваць?

Аляксею Семашкевічу па стажы работы вельмі далёка да старэйшага таварыша, але і за непрацяглы тэрмін ён зарэкамендаваў сябе ў калектыве з найлепшага боку.

— Высокакваліфікаваны, адказны, ініцыятыўны, умее працаваць на любой тэхніцы, — характарызуе маладога механізатара начальнік участка Алег Малахаў.

А сам Аляксей прызнаецца, што работа ў меліярацыі хоць і цяжкая, аднак яму па сіле. З мая па кастрычнік заняты на магутным МТЗ-1221 з касілкай шырынёй захопу да 5 метраў. Падуладны яму таксама бульдозер, экскаватар, іншая энерганасычаная тэхніка.

— Асаблівае напружанне пры абкошванні каналаў, — гаварыў Аляксей. — Адзін няправільны рух — і трактар з касілкай можа апынуцца ў канаве. Аднойчы ў пачатку работы ў меліярацыі ў мяне так і здарылася. Зараз ужо маю вопыт. Многаму навучыўся ў старэйшых таварышаў. Наш калектыў дружны, у любой сітуацыі ёсць узаемападтрымка.

— «Меліярацыя мяняе нашу зямлю». Гэтыя словы Прэзідэнта найбольш дакладна вызначаюць значэнне меліярацыйнага комплексу для краіны, — гаварыў начальнік участка Алег Малахаў. — Зямля корміць людзей, а мы павышаем яе ўрадлівасць. Не сумняваюся, што ў найбліжэйшыя гады меліярацыя верне сваю былую славу. А сёння ў нашым калектыве ўсяго два дзясяткі чалавек, займаемся культуртэхнічнымі работамі. Ахвотна прымем у свае рады папаўненне. Прафесію меліяратара можна атрымаць у сельгасакадэміі ў Горках Магілёўскай вобласці і Лепельскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы, трактарыста і механіка — у Пастаўскім дзяржаўным каледжы.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.