Посмотрите, какой цветочный рай создали во дворе дома Елена и Иван Лохан

Общество

«Калі-небудзь з веласіпеда звалюся, праязджаючы па Пушкінскай вуліцы, — пажартавала на днях мая суседка. — Там, ля дома 9, столькі кветак, што не магу вачэй адвесці».

Пачуўшы гэта, я, вядома, не магла не адправіцца з фотаапаратам па названым адрасе. Пазнаёмілася з гаспадарамі Аленай і Іванам Лоханамі. Яна — рабочая льнозавода, ён да нядаўняга часу працаваў на «Промісе», а зараз — вартаўнік на ПМЦ. Перайшоў туды, каб мець больш вольнага часу.

Посмотрите, какой цветочный рай создали во дворе дома Елена и Иван Лохан

— Вельмі многа работы дома, — расказвалі гаспадары. — То прыбудову ўзводзім, то планіроўку пакояў мяняем, то рамонтам займаемся. Шмат планаў і па далейшым уладкаванні дома і сядзібы ў цэлым. Акрамя таго, маем вялікі агарод, таксама садзім бульбу ў полі, бо трымаем трох свінаматак і кныра, якім трэба шмат корму.

Посмотрите, какой цветочный рай создали во дворе дома Елена и Иван Лохан

Посмотрите, какой цветочный рай создали во дворе дома Елена и Иван Лохан

Лена знаходзіць час і на кветкі, кожны год папаўняе іх разнастайнасць.

— Вось і сёння ездзілі з мужам на рынак — купіла белую фуксію, — гаварыла яна. — Гэта ўжо дзявятая па афарбоўцы. Звярнулі ўвагу, якія яны ў нас раскошныя? А ўсё таму, што ўдала выбрала пад іх месца. Любяць паўцень. Летась пасадзіла на больш сонечным, таму раслі горш. А паглядзіце, што за прыгажосць — сіняя эўстома!

Посмотрите, какой цветочный рай создали во дворе дома Елена и Иван Лохан

Посмотрите, какой цветочный рай создали во дворе дома Елена и Иван Лохан

Ды куды ні глянь — паўсюль яркая квецень. Не толькі перад домам, але і ў двары. Нават сцены гаража і іншых гаспадарчых пабудоў «абляпілі» вазоны. Тут можна ўбачыць ружы, гартэнзіі, фуксіі, петуніі, лабеліі, герані, лілеі, бальзамінкі, вяргіні, аксаміткі і многае іншае.

— Любоў да кветак мне перадалася ад мамы, Ганны Зутан, — прызнаецца Алена. — У яе заўсёды было іх шмат. Праўда, сёлета маме стала цяжка спраўляцца з імі, бо прыхварэла. Аднак, як ні дзіўна, мяне ў маладосці кветкі мала цікавілі, любоў да іх праявілася з узростам.

Посмотрите, какой цветочный рай создали во дворе дома Елена и Иван Лохан

Посмотрите, какой цветочный рай создали во дворе дома Елена и Иван Лохан

Жанчына не скупіцца купляць са­джанцы дэкаратыўных кустарнікаў, руж, якіх, дарэчы, шмат ля дома, расаду кветак. Але найбольш расады вырошчвае сама і нават дзеліцца ёй з іншымі. Працэс пачынаецца ўжо з лютага. Муж дапамагае абсталяваць месца пад касеты для расады, устанаўлівае фіталямпы для яе асвятлення. Яна высявае ў глебу насенне, некаторае — велічынёй з макавае зярнятка.

Посмотрите, какой цветочный рай создали во дворе дома Елена и Иван Лохан

Посмотрите, какой цветочный рай создали во дворе дома Елена и Иван Лохан

Хапае клопатаў не толькі з вы­рошч­ваннем расады, але і з раслінкамі, высаджанымі ў гаршкі ці ў грунт: паліць, прапалоць пустазелле, узрыхліць глебу, падкарміць.

Посмотрите, какой цветочный рай создали во дворе дома Елена и Иван Лохан

— Затое і радасці шмат, калі падыходзіш да свайго дома, а ён — у абрамленні кветак, — прызнаецца Алена.

Вось бы ўсе гаспадары стваралі такую радасць для сябе і для іншых! На жаль, «кветкавы» ўзрост для многіх не наступае ніколі.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.