Плодотворным выдалось воскресенье для комбайнеров ОАО «Хотилы-агро»: каждый из них намолотил тысячу тонн зерна

Сельское хозяйство

Плённай выдалася нядзеля для камбайнераў ААТ «Хацілы-агра» Мікалая Чашуна, Валерыя Ярашэвіча і Аляксея Власава: кожны з іх намалаціў тысячу тон збожжа. Тысячнікамі вярнуліся дадому ў той дзень і бацька з сынам Андрэй і Мікіта Калінскія, занятыя на адвозцы збожжа ад камбайнаў.

Сельгаспрадпрыемства сёлета крыху пазней за іншых распачало жніво. І калі навасёлкаўскія механізатары ўжо пакаралі тысячны рубеж, то хацілаўцы былі яшчэ ў чаканні. У панядзелак на полі за Русакамі Аляксей Власаў убіраў ячмень. На загрузку да яго пад’ехаў на трактары Андрэй Калінскі. Абодва з трывогай паглядалі на неба: па ім сунулася цёмная хмара. Таму намеснік начальніка ўпраўлення па  сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Таццяна Андрэева і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васілій Катовіч хуценька паціснулі тысячнікам рукі, падзякаваўшы ім за шчырую працу, уручылі дыпломы і грашовыя прэміі, і героі жніва заспяшаліся да сваёй тэхнікі.

Плодотворным выдалось воскресенье для комбайнеров ОАО «Хотилы-агро»: каждый из них намолотил тысячу тонн зерна

На 150-гектарным полі каля Васілін убіралі пшаніцу. У 12 гадзін сюды прыехала машына з абедамі, і 8 камбайнаў накіраваліся да месца кароткачасовага адпачынку. Тут жа спыніліся механізатары, занятыя на адвозцы збожжа. Галоўны эканаміст гаспадаркі Наталля Пабядзінская прывезла даныя па намалотах і перавезеным збожжы за папярэдні дзень. Удзельнікі жніва ўважліва іх разглядалі, цікавіліся, колькі каму яшчэ не хапае да тысячы тон.

Дзякуючы таму, што ў ААТ «Хацілы-агра» кожны год высокая ўраджайнасць, то запаветнага тысячнага рубяжу дасягаюць практычна ўсе камбайнеры. Сярод першых традыцыйна Мікалай Чашун. І сёлета ён у ліку лідараў. Яму, як кажуць у наро­дзе, на пяты наступаюць  іншыя.

Плодотворным выдалось воскресенье для комбайнеров ОАО «Хотилы-агро»: каждый из них намолотил тысячу тонн зерна

Тысячнікі прымалі віншаванні пад буйнымі кроплямі дажджу. Няўстойлівае надвор’е прыспешвае аграрыяў рупіцца, каб не страціць на палях тое, што вырашчана немалымі намаганнямі. Вось і на гэты раз абедалі і гадалі: пойдзе зацяжны дождж ці хмару хутка прагоніць?

Хмара затрымалася да 17 га­дзін. Урэшце сонца перамагло. Сваімі яркімі промнямі яно абсушыла збажыну, і тая пакорна схіліла каласы перад жняяркамі камбайнаў. Пасыпаліся новыя тоны ў бункер, а значыць, бу­дуць і новыя тысячнікі.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.