Освобождение нашей земли от захватчиков летом 1944 года не было легкой задачей для Красной Армии

История

Вызваленне нашай зямлі ад захопнікаў летам 1944 года не было лёгкай задачай для Чырвонай арміі. Яно было са значнымі стратамі і крывавым для ўсіх: пехацінцаў, танкістаў і іншых. Шматлікія помнікі — таму сведчанне. Як і ўспаміны ўдзельнікаў стратэгічнай аперацыі «Баграціён».

Прывяду аповед Арсенція Родзькіна, танкіста 89-й танкавай брыгады 1-га танкавага корпуса, з кнігі А. Драбкіна «Я воевал на Т-34»: «В атаку не ходили. Редко нам приходилась делать классическое наступление на подготовленную оборону. Немцы пользовались засадами, в которых, как правило, использовали «Артштурмы» — самоходные установки с 75-мм пушкой. Они очень тихо двигались, низенькие, легко маскируются — их чрезвычайно трудно обнаружить. Мы шли походной колонной: головной дозор, несколько танков впереди, остальные — на расстоянии. Если немцы устроили засаду, то, как правило, головной дозор расстреливается и гибнет. Живые выскакивали, оставшиеся танки начинали стрелять. А куда стрелять? Чёрт его знает! Они уже смотались. Постреляли, свернулись в колонну и опять их преследуем. Кого нагоним — уничтожаем.

Освобождение нашей земли от захватчиков летом 1944 года не было легкой задачей для Красной Армии

Вот раз наскочили на засаду. Два танка впереди сожгли. Третий включил заднюю скорость и отходил, отстреливаясь. Ему прямо под погон башни болванку влепили, и он загорелся. А мы с дороги свернули и заглохли — кончилось топливо. Благодаря этому мы услышали, как внутри горящего танка кричали люди. Я сел за пушку и бил в направлении противника — я его не видел, но пугал, а экипаж с огнетушителями побежал помогать. Открыли люк. Командир танка весь израненный выскочил, видимо, в горячке не понял, что ранен, и рядом с танком упал. Вытащили механика-водителя, командира орудия с перебитой ногой, погибли радист и заряжающий. Механик-водитель был без сознания и до госпиталя не доехал — умер по дороге».

Забягаючы наперад, дадам, што камандзір танка Родзькін, змяніўшы яшчэ некалькі танкаў, дажыў да Перамогі і падзяліўся сваімі ўспамінамі з аўтарам названай кнігі.

Іван Сіманёнак, г. Паставы

P.S. Нагодай для гэтага артыкула стала публікацыя ў №50 «ПК» ад 6 ліпеня «Вперёд, на Запад». Прызнаюся, я ў захапленні ад гэтага матэрыялу, ад лагічнасці і паслядоўнасці. Хвала Аляксандру Кузняцову! Але з адным словам мушу не пагадзіцца. Каля Жуперак наўрад ці маглі быць нямецкія самаходкі «Фердынанд». Гэтыя 65-тонныя монстры былі выпушчаны да Курскай бітвы ў колькасці 91 штука, значная частка іх была там страчана, рэшткі ў складзе двух батальёнаў ваявалі на поўдні Украіны, у Італіі, адзінкі засталіся да канца вайны. Верагодна, каля Жуперак у засадзе былі 23-тонныя самаходкі Stug III, якіх было выпушчана каля 9 тысяч. У нашых дакументах яны называліся «Артштурмамі». Што яны маглі рабіць у засадзе, апісана вышэй.



Аляксандр Кузняцоў:

Я вельмі рады, што ёсць захопленыя гісторыяй людзі, як Іван Сіманёнак, бо і сам адношу сябе да такіх. Сапраўды, заўвага Івана Іванавіча наконт самаходнай устаноўкі «Фердынанд» з’яўляецца правільнай, як і акцэнт на «Артштурмы». Пры напісанні свайго артыкула «Вперёд, на Запад» я ў першую чаргу звяртаў увагу на больш дакладную передачу інфармацыі з ваенных дакументаў і выкарыстаў звесткі з данясенняў 1-га танкавага корпуса аб сутыкненні нашых танкістаў з «Фердынандамі». А гэта магла быць спрошчаная назва савецкага вайсковага камандавання цэлага класа варожых самаходных артылерыйскіх установак. Падобнымі да таго ж «Фердынанда» былі «Насарогі» (з ням. Nashorn), пра якія ўспамінаецца ў дакументах 3-й нямецкай танкавай арміі, рэшткі якой адыходзілі праз наш раён пад націскам савецкіх войскаў.

 Прымаю заўвагу і ў будучым буду больш уважліва падыходзіць да асвятлення такіх фактаў. Вялікі дзякуй Івану Іванавічу!



 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.