Не первый год свой день рождения водитель ОАО «Новоселки-Лучай» Игорь Сауть отмечает на хлебной ниве

Главное Сельское хозяйство

Не першы год свой дзень нараджэння вадзіцель ААТ «Навасёлкі-Лучай» Ігар Савуць адзначае на хлебнай ніве. Сёлета зрабіў сабе своеасаблівы падарунак — якраз напярэдадні перавёз запаветную тысячу тон збожжа.

Павіншаваць яго з гэтым дасягненнем і з днём нараджэння ў поле каля Старога Двара прыехалі старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Васілій Катовіч, старшыня пярвічкі гаспадаркі Уладзімір Чумакоў і інспектар аддзела кадраў Вераніка Лібоза.

Не первый год свой день рождения водитель ОАО «Новоселки-Лучай» Игорь Сауть отмечает на хлебной ниве

Не первый год свой день рождения водитель ОАО «Новоселки-Лучай» Игорь Сауть отмечает на хлебной ниве

Ігар — ураджэнец Міёрскага раёна. Там стварыў сям’ю, працаваў вадзіцелем на мясцовай аўтабазе. А калі арганізацыю расфарміравалі, аказаўся перад выбарам.

— Мне прапаноўвалі ісці вучыцца на катэгорыю «Д» і затым працаваць на аўтобусе. А я люблю машыны, — расказваў. — Ды і зарплата ў нас там была слабаватая. Вось і рашыліся на пераезд.

Не первый год свой день рождения водитель ОАО «Новоселки-Лучай» Игорь Сауть отмечает на хлебной ниве

Не первый год свой день рождения водитель ОАО «Новоселки-Лучай» Игорь Сауть отмечает на хлебной ниве

Бываць на Пастаўшчыне Савуцям даводзілася часта, бо жонка Ігара з Казлоўшчыны. Шмат добрага чулі пра ААТ «Навасёлкі-Лучай», таму і папрасіліся сюды. Сёння пра гэта не шкадуюць ні самі, ні кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства. Савуці задаволеныя ўсім, а ў гаспадарцы рады, што калектыў папоўніўся такімі працавітымі людзьмі. Жонка Ігара — аператар па доглядзе жывёлы, пастаянна дабіваецца высокіх сярэднясутачных прываг. Без праблем з любым заданнем, якое даручаюць, спраўляецца Ігар. Асабліва любіць жніво. Кожны год сярод першых перавозіць тысячу тон збожжа. У сям’і выхоўваюцца трое дзяцей.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.