На Поставщине пополняются ряды лидеров уборочной кампании

Сельское хозяйство

Згодна з умовамі раённага спаборніцтва на ўборцы зерневых і зернебабовых, калі з’яўляюцца новыя прозвішчы тысячнікаў, прафсаюзны лідар аграрыяў Васілій Катовіч спяшаецца да іх з віншаваннямі. За час жніва найчасцей даводзіцца наведвацца ў ААТ «Хацілы-агра» і «Навасёлкі-Лучай».

У «Навасёлках-Лучаі» з памочнікамі працавалі толькі два экіпажы. Адзін з іх — у складзе Леаніда Сініцы і Івана Сучко. У пятніцу яны ўбіралі азімую пшаніцу каля Калінаўкі. Завіталі да іх падчас абеду.

— Удваіх, вядома, працаваць лягчэй, — гаварылі мужчыны. — Нашаму тандэму не адзін год. Асноўнае месца работы — мукамольны цэх. А пачынаецца жніво — садзімся за штурвал камбайна.

На Поставщине пополняются ряды лидеров уборочной кампании

У Леаніда Іосіфавіча немалы стаж работы на тэхніцы. Пачынаў на новенькай «Лі­дзе». Высокіх вынікаў дабіваўся пастаянна. Летась намалаціў больш за 1 600 тон і заняў чацвёртае месца ў раённым спаборніцтве, прапусціўшы наперад толькі апантаных мясцовых камбайнераў Генадзія Анкудовіча, Віктара Рогава і Андрэя Сакалова з малочнага завода, якія працавалі на New Holland. Запаветная тысяча пакарылася Леаніду Сініцу і сёлета.

Алегу Чумакову летась да тысячы не хапіла 40 тон: падвёў камбайн, якому 12 гадоў, — выйшаў са строю рухавік. Пакуль адрамантаваў, мінула 12 дзён. Калегі-камбайнеры за гэты час рванулі далёка наперад.

— Ёсць праблемы з рухавіком і сёлета, але прастойваць не давялося, — расказваў камбайнер. — Увогуле, думаю, што на камбайне час саступаць месца маладым. У нас сёлета добра зарэкамендаваў сябе маладзёжны экіпаж у складзе Ігара Масінкевіча і Яўгенія Тамко. Абодва добра ведаюць тэхніку, маюць запал да работы. А я — пенсіянер.

На Поставщине пополняются ряды лидеров уборочной кампании

Алег Чумакоў датэрміновую пенсію выпрацаваў на тралёўцы лесу, калі амаль 15 гадоў працаваў ў Старадворскім лясніцтве. 10 гадоў таму ўладкаваўся ў ААТ «Навасёлкі-Лучай». З гэтым механізатарам можна сустрэцца на любым участку. За ім замацаваны сучасны самаходны апырсквальнік «Грым Максі 4 000» і «Раса». На іх уносіць карбамідна-аміячную сумесь, вядзе праполку пасеваў і апрацоўку суп­раць шкоднікаў. Калі трэба, працуе з капалкай на бульбяным полі. Галоўная рыса характару Алега Чумакова — добрасумленнасць.

— Летась тысячнікамі ў нашай гаспадарцы былі 8 камбайнераў і 5 вадзіцеляў, — расказваў старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Уладзімір Чумакоў. — Генадзію Анкудовічу тады да 3 000 тон не хапіла ўсяго 300. Сёлета зерневыя і зернебабовыя ўрадзілі слабей, таму і намалоты ніжэйшыя. Тысячны рубеж пакарыўся пакуль толькі 4 камбайнерам і 3 вадзіцелям. Набліжаюцца да гэтай лічбы Аляксандр Курдо, які працуе на «Джон Дзіры», ва­дзіцелі Генадзій Літвіновіч і Андрэй Падгайскі.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.