На полях Поставщины идет не только жатва, но и подготовка к урожаю следующего года

Сельское хозяйство

На палях раёна камбайнеры яшчэ поўным ходам вядуць жніво, а механізатары на трактарах з плугамі ўжо рыхтуюць аснову пад ураджай наступнага года. Вялікую дапамогу хлебаробам аказваюць работнікі малочнага завода. Іх тэхніка працуе на палях усіх гаспадарак, якія ўваходзяць у склад аграпрамысловага аб’яднання.

ААТ «Сцяг Перамогі-агра» згодна з планам пад азімы рапс трэба было ўзараць 400 гектараў. З гэтым аб’ёмам паспяхова справіліся Алік Смільгінь і Валерый Пупкевіч з малочнага завода, мясцовы механізатар Арцём Маісееў. У чацвер Арцём пакінуў поле і рыхтаваў дыскі для апрацоўкі глебы, а механізатары малочнага завода працавалі на полі каля Ажарцаў.

На полях Поставщины идет не только жатва, но и подготовка к урожаю следующего года

— Калі жніву дажджы перашкаджалі, то нам толькі на руку, — гаварылі механізатары. — Пасля іх глеба крыху «палагаднела», плугі лягчэй у яе ўразаюцца. Работы на ворыве яшчэ шмат. Участкі пад азімы рапс — гэта толькі пачатак. Затым будзем араць пад іншыя азімыя культуры, а таксама пад яравую сяўбу.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.