И в конкурсе, и на турслете отличились работники Поставского РУПС Витебского филиала РУП «Белпочта»

Общество

І ў конкурсе, і на турзлёце вызначыліся работнікі Пастаўскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Віцебскага філіяла РУП «Белпошта».

Зайшоўшы ў кабінет кіраўніка ка­лектыву Таццяны Гайлюн, я заў­важыла на яе стале цэлы стос дып­ломаў.

— Імі адзначаны нашы супрацоўнікі, якія вызначыліся на абласным турыстычным злёце Віцебскага філіяла «Белпошты», — патлумачыла Таццяна Мікалаеўна. — Ён праходзіў у мінулыя выхадныя ў Азёрках і прысвячаўся 80-й гадавіне вызвалення рэспублікі і 100-годдзю прафсаюзнага руху ў Беларусі. Каманды былі моцныя, нашай удалося заняць 3-е месца.

У асабістым заліку па тэхніцы веласпорту першынствавалі Ала Кейна і Аляксандр Падгайскі. У спартыўным арыентаванні на другое месца выйшлі Ліяна Кулябякіна і Дзяніс Маркаў. У воднай грэблі трэцімі прыйшлі да фінішу Ірына Краўчанка і Вадзім Шасцялоўскі, у пераадольванні паласы перашкод таксама трэцімі былі Ліяна Кулябякіна, Яна Пятрова, Даніэль Гаспаран і Мікалай Крукоўскі.

И в конкурсе, и на турслете отличились работники Поставского РУПС Витебского филиала РУП «Белпочта»

У каманду пастаўскіх сувязістаў уваходзілі 10 чалавек. У два разы больш было іх балельшчыкаў. Многія прыехалі на СТК «Азёркі» сем’ямі, каб паназіраць за спаборніцтвамі, падтрымаць спартыўны дух родных, адпачыць на прыродзе. А самі сувязісты не толькі сапернічалі з калегамі з іншых раёнаў, але і знаёміліся паміж сабой, знаходзілі агульныя тэмы для размоў. Усім вельмі спадабаліся спартыўна-турыстычны комплекс і гасціннасць пастаўчан.

Адпачынак адпачынкам, але галоўнае, безумоўна, работа. Тых, хто ўмее найлепш спраўляцца са сваімі абавязкамі, выявіў абласны конкурс прафесійнага майстэрства сярод работнікаў паштовай сувязі Віцебскага філіяла РУП «Белпошта», які адбыўся ў мінулым месяцы. У лідары выйшлі два паштальёны і спецыяліст па паштовай дзейнасці пастаўскага рэгіянальнага вузла. Алена Гваздова заняла першае месца ў вобласці, Алена Мелец і На­дзея Кухаронак — трэцяе. Зараз яны рыхтуюцца да рэспубліканскага конкурсу, які запланаваны на ­12—13 верасня. Ад Віцебскай вобласці ў ім будуць удзельнічаць ­шэсць паштовых работнікаў, тры з іх — з пастаўскага рэгіянальнага вузла. Хіба не паказальна? Пажадаем поспехаў нашым і на рэспубліцы!

Фаіна Касаткіна
Фота даслала Таццяна Гайлюн



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.