Юбилейный пятый инклюзивный фестиваль «Особенные, как все» прошёл в Озерках (+видео)

Общество

У мінулую нядзелю на турыстычна-спартыўным комплексе «Азёркі»  прайшоў пяты інклюзіўны фестываль «Асаблівыя, як усе».

Для бацькоў няма большага шчасця, як з’яўленне на свет іх працягу — дзіцяці. Усе мараць пра тое, што яно будзе прыгожым і здаровым. Ніхто не чакае, што хлопчык ці дзяўчынка народзяцца з адхіленнямі ад нормы або яны праявяцца праз некалькі месяцаў. Ні адна сям’я не застрахавана ад такога выпрабавання, і для кожнай яно становіцца стрэсам. Клапатлівыя бацькі прымаюць усе меры для таго, каб вярнуць здароўе сваёй крывіначцы. А калі гэта немагчыма? Закрыцца ў сваёй праблеме ад усяго свету? Або адаптаваць дзіця ў соцыуме, стварыць такую атмасферу, каб яно адчувала сябе роўным з іншымі?

Юбилейный пятый инклюзивный фестиваль "Особенные, как все" прошёл в Озерках (+видео)

Менавіта апошні варыянт выбрала пастаўчанка Рыта Шылей — маці дзяўчынкі, якой у 9 месяцаў паставілі дыягназ «Дзіцячы цэрэбральны параліч». І не толькі для сваёй дачушкі, але і для соцень іншых асаблівых дзяцей. Яркае сведчанне таму — штогадовы інклюзіўны фестываль, арганізатарам якога яна стала. Мэта фестывалю — прыцягнуць увагу грамадскасці да асаблівых дзяцей, паказаць, што яны такія ж, як усе, дапамагчы бацькам пераадолець бар’ер закрытасці.

Праект пачаўся з фатаграфій. Рыта зрабіла дзясяткі здымкаў сем’яў з асаблівымі дзецьмі, частку іх размясцілі на сценах рэабілітацыйнага цэнтра «Ветразь». Яна, таленавіты, творчы фатограф, паказвала ў кадры не хваробы дзяцей, а тое, што іх свет, хаця і асаблівы, але не абмежаваны. Была такая міні-выстава і на юбілейным фестывалі. Напоўненыя лёгкасцю і прыгажосцю здымкі краналі сэрца кожнага.

Юбилейный пятый инклюзивный фестиваль "Особенные, как все" прошёл в Озерках (+видео)

Юбилейный пятый инклюзивный фестиваль "Особенные, как все" прошёл в Озерках (+видео)

Тым часам спартыўна-турыстычны комплекс запаўнялі госці. У першым інклюзіўным фестывалі, які адбыўся ў 2019 годзе, удзельнічалі 89 сем’яў з Пастаў і Глыбокага. На пяты прыехалі 153 сям’і з Пастаўскага, Глыбоцкага, Браслаўскага, Міёрскага, Шаркаўшчынскага, Докшыцкага, Ушацкага, Верхня­дз­вінскага раёнаў, Бягомльскага інтэрната, а таксама некалькі сем’яў з Полацка і Віцебска.

— Радасна, што за 5 гадоў мы выраслі геаграфічна і колькасна, — гаварыла дырэктар фестывалю Рыта Шылей. — Сталі багацейшымі на добрых людзей, кранальныя гісторыі. Пераканая: свет адклікаецца, калі адкрываеш сэрца для іншых людзей.

Юбилейный пятый инклюзивный фестиваль "Особенные, как все" прошёл в Озерках (+видео)

Юбилейный пятый инклюзивный фестиваль "Особенные, как все" прошёл в Озерках (+видео)

Немагчыма перадаць словамі атмасферу на фестывалі, які стаў канцэнтрацыяй дабрыні і любові. Адчуванне такое, што трапіў у чароўную краіну. Саму па сабе казачную мясціну ўпрыгожылі канструкцыі з рознакаляровых шароў і стужак, перацяжкі са сцяжкоў, арт- і фотазоны, многае іншае. Кожнае дзіця адразу трапляла ў абдымкі пяшчотнай Вясёлкі і гарэзлівай Вавёркі (дарэчы, Вавёрка — сімвал фестывалю). А колькі іншых казачных герояў у іх натуральны рост цешыла гасцей! Нават рыцары ў даспехах завіталі. А вось зусім не казачныя, а самыя сапраўдныя ратаўнікі на пажарнай машыне і міліцыянеры на міліцэйскай, байкеры на крутых матацыклах, знакамітыя футбалісты і артысты. Воднае шоу, музыка, песні, танцы, сцэнкі лялечнага тэатра, гульня ў футбол, бар з садавінай і салодасцямі, салдацкая каша і юшка з рыбы. А колькі майстар-класаў для зацікаўленых! Дзеці захоплена вучыліся маляваць, іг­раць на музычных інструментах, ляпіць з гліны, рабіць дэкаратыўныя свечкі, роспіс, паштоўкі, сумачкі і многае іншае.

Юбилейный пятый инклюзивный фестиваль "Особенные, как все" прошёл в Озерках (+видео)

Юбилейный пятый инклюзивный фестиваль "Особенные, как все" прошёл в Озерках (+видео)

Я падыходзіла да бацькоў з пытаннем, якія ў іх уражанні ад фестывалю. Усе былі ў захапленні, а ў дзяцей эмоцыі проста зашкальвалі. Безумоўна, казачны, прасякнуты дабрынёй і любоўю дзень запомніцца ­ўдзельнікам мерапрыемства назаўсёды.

 — Мару пра тое, каб інклюзіўныя фестывалі праводзіліся і ў іншых райцэнтрах, — гаварыла Рыта Шылей. — Мы гатовыя падзяліцца сваім вопытам. Было шмат жадаючых прыехаць да нас на сённяшні фестываль. На жаль, многім вымушаны былі адмовіць, што для нас балюча. Але мы не мелі сіл і рэсурсаў прыняць большую колькасць гасцей. Да падзеі рыхтаваліся паўгода, выканалі велізарную работу. Бязмежна ўдзячная асаблівай камандзе арганізатараў, сотням валанцёраў і ўсім тым, хто дапамагаў, чым мог, — фінансава, транспартам, арганізацыйна. Хачу, каб кожны ўдзельнік фестывалю ўзяў з гэтага свята тое, што забярэ яго душа.

Юбилейный пятый инклюзивный фестиваль "Особенные, как все" прошёл в Озерках (+видео)

Юбилейный пятый инклюзивный фестиваль "Особенные, как все" прошёл в Озерках (+видео)

Мне здаецца, што душа кожнага прысутнага на свяце была адкрытай і напаўнялася надзеяй і верай. Бо як без іх жыць?

Юбилейный пятый инклюзивный фестиваль "Особенные, как все" прошёл в Озерках (+видео)

Юбилейный пятый инклюзивный фестиваль "Особенные, как все" прошёл в Озерках (+видео)

Юбилейный пятый инклюзивный фестиваль "Особенные, как все" прошёл в Озерках (+видео)

Больше фото в группах в ОК и ВК

Фаіна Касаткіна
Фота Наталлі Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.