Бронислава Козел из деревни Дашки не может без работы: и на грядки выходит, и цветами занимается

Общество

Да Браніславы Козел з вёскі Дашкі Камайскага сельсавета я трапіла па яе званку ў рэдакцыю: жанчына наракала на тое, што населены пункт зарастае травой і ніхто яе не косіць. Але сёння пра іншае.

Зразумела, прыехаўшы ў Дашкі, я адразу накіравалася да Браніславы Альбінаўны. І ўбачыла акуратны домік на вялікай абкошанай тэрыторыі, а ля яго — мноства кветак.

Бронислава Козел из деревни Дашки не может без работы: и на грядки выходит, и цветами занимается

— 25 сотак па некалькі разоў з вясны да восені абкошвае сын Міша, — расказвала жанчына. — Ён жыве з сям’ёй у Паставах, працуе на малочным заводзе і часта прыязджае да мяне. Наведваецца і нявестка Ларыса.Яны і дапамагаюць падтрымліваць парадак дома і ля яго.

Не можа без работы і сама гаспадыня. Хоць не мае здароўя, але і на градкі выхо­дзіць, і кветкамі займаецца. «Што ж тут асаблівага? — скажаце. — Звычайная справа для вяскоўцаў». Сапраўды, звычайная. Аднак улічым, што Браніславе Козел 87 гадоў і ходзіць яна толькі з дапамогай двух кійкоў. Але рухаецца! І перакананая, што рух і ёсць жыццё.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.