Альтернатива газу и электричеству. Самым экологически чистым видом топлива считаются пеллеты

Общество

Самым экалагічна чыстым відам паліва лічацца пялеты. А яшчэ ў іх высокая цеплааддача, мінімум адходаў пасля згарання, яны пажарабяспечныя і зручныя для транспарціроўкі.

Многія домаўладальнікі, якія будуюць новае жыллё, усё часцей аддаюць перавагу пялетам. На іх збіраюцца пераводзіць невялікія кацельні прадпрыемствы і арганізацыі. Адна з іх — Пастаўскі лясгас. Пра перавагі пялет карэспандэнт «ПК» пагутарыла з намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце лясгаса Аляксандрам Іваньковым.

— Гэты сучасны від паліва даўно карыстаецца папулярнасцю ў многіх краінах свету, — расказваў Аляксандр Мікалаевіч. — Вытворчасць пялет наладжана і ў некаторых лясгасах Беларусі. У Віцебскай вобласці — у Полацкім і Бягомльскім. У свой час на пялеты быў вялікі попыт за мяжой. Прыжываецца новамодны трэнд і ў Беларусі. Многія ўжо практыкуюць устаноўку пялетных катлоў.

Альтернатива газу и электричеству. Самым экологически чистым видом топлива считаются пеллеты

У Пастаўскім лясгасе 12 кацельняў. Тыя, што падаюць цяпло ў адміністрацыйныя будынкі лясгаса, Полаўскага, Камайскага і Дунілавіцкага лясніцтваў, працуюць ад электрычнасці. Астатнія — на дрывах. Да пачатку ацяпляльнага сезона пялетны кацёл установяць у кацельні Груздаўскага лясніцтва.

— Гэта павінна вырашыць многія праблемы, — тлумачыў Аляксандр Іванькоў. — Нягледзячы на тое, што цана на пялеты вышэйшая ў параўнанні з дрывамі, сабекошт гігакалорыі цяпла павінен знізіцца ў разы. Адна тона іх дае энергіі больш, чым паўтары тоны драўніны. Попел, які застаецца пасля спальвання, паспяхова можна выкарыстоўваць як мінеральнае ўдабрэнне. Яшчэ адна перавага — кацельня будзе працаваць у аўтаматычным рэжыме: устройства катла такое, што гранулы з бункера самі паступаюць у канал са шнэкам, а адтуль — у гарэлку. Бункер загружаецца ўсяго некалькі разоў за сезон. За работай катла можна назіраць і кіраваць ім дыстанцыйна.

Для тых, хто карыстаецца цвёрдым палівам, з’яўляецца праблемай адключэнне электрычнасці, што небяспечна для катлоў. Пялетнаму перабоі з электрычнасцю нічым не пагражаюць: гарэлка сама затухае, вада ў сістэме не закіпае. А пададуць электрычнасць — гарэлка зноў запальваецца самастойна, і кацёл працуе далей.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.