Жительница д. Дашки: «Помогите спасти деревню от бурьяна. Скоро он будет выше крыши домов»

Важное Общество

У рэдакцыю пазваніла жыхарка в. Дашкі Камайскага сельсавета Браніслава Козел:

— Дапамажыце вырата­ваць вёску ад бур’яну. Хутка ён будзе вышэйшым за стрэхі хат. Вельмі крыўдна бачыць такое.

Да Браніславы Альбінаўны і накіраваліся. Акуратны вясковы домік, мноства кветак ля яго, кругом абкошана. Вялізны кантраст з тым, што я сфатаграфавала ў Дашках па дарозе да яе. Зразумела, што акуратную 87-гадовую гаспадыню не можа не раздражняць запусценне роднай вёскі, якая раней выглядала зусім інакш.

Жительница д. Дашки: "Помогите спасти деревню от бурьяна. Скоро он будет выше крыши домов"

Бяда ў тым, што Дашкі і суседнія Драбышы зусім апусцелі. У дзвюх вёсках усяго 4 пастаянныя жыхары і 2 дачнікі. Дамоў у Дашках 12, у Драбышах — 7. Апусцелыя трухнеюць, зарастаюць бур’яном, дзічэюць ля іх сады.

Жительница д. Дашки: "Помогите спасти деревню от бурьяна. Скоро он будет выше крыши домов"

Ёсць і станоўчыя прыклады. Іосіф Сініца, які жыве ў Паставах, пастаянна бывае з жонкай у бацькоўскім доме, наводзіць ля яго парадак і нават жыў­насць трымае. 13 гадоў назад у Драбышы пераехала з Санкт-Пецярбурга Святлана Мядзведзева. Жанчына жыве адна, але даволі вялікую тэрыторыю вакол дома ўтрымлівае ў добрым стане. Затое ўсяго за некалькі крокаў ад яе ся­дзібы — жудаснае запусценне: гаспадар памёр, спадчыннікі далёка. Вельмі непрыемнае суседства!

Жительница д. Дашки: "Помогите спасти деревню от бурьяна. Скоро он будет выше крыши домов"

— Яшчэ тры гады таму ў нас не было так брыдка, — гаварыла Браніслава Козел. — Адна сям’я трымала некалькі кароў, каня, авечак. Для скаціны патрабавалася шмат корму, і гаспадар абкошваў усе падвор’і ў Дашках і Драбышах. А калі ён памёр, не стала каму гэта рабіць, і зараз нашы вёсачкі патанаюць у траве.

Жанчына гаварыла, што звярталася з просьбай у сельскі Савет, але старшыня адказаў, што няма ні тэхнікі, ні людзей. Напэўна, яно так, але бязвыхадных сітуацый не бывае. Ну нельга ж так занядбаць вёсачкі! Тым больш што яны ля самай шасэйнай дарогі і міма іх праязджае шмат лю­дзей.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.