Все, что не нужно, вывозят жители половины города и соседних деревень на свалку по ул. В.Хоружей

Общество

У Італіі існуе традыцыя перад Новым годам пазбаўляцца ад старых рэчаў. Мяркуючы па звалцы ў канцы вуліцы Веры Харужай у райцэнтры, пастаўчане гэта робяць кожны дзень. Тут знаходзяцца кантэйнеры для звычайных бытавых адходаў, а таксама асобныя — для паперы, шкла, пластыку. Для буйнагабарытнага смецця абсталявана спецыяльная пляцоўка, абгаро­джаная з двух бакоў бетоннымі плітамі. Усё, што не патрэбна, сюды вывозяць людзі ці не з паловы горада і суседніх вёсак. Канапы, крэслы, сталы, шафы, матрацы, тэлевізары, унітазы, ракавіны, посуд, балконныя рамы, будаўнічае смецце, упакоўкі ад новай бытавой тэхнікі, пустазелле з агародаў, дрот, горы паношанага адзення. Колькасць выкінутага апісаць цяжка. Такая карціна назіраецца кожны тыдзень.

Все, что не нужно, вывозят жители половины города и соседних деревень на свалку по ул. В.Хоружей

Звалка добра бачная з аб’язной дарогі. Непрыемна праяз­джаць і хадзіць каля яе жыхарам вуліц Някрасава, Меліярацыйнай, Веры Харужай, Ціхана. Часта вецер прыносіць смецце да бліжэйшых дамоў, разно­сіць па наваколлі. Вывозяць яго адсюль звычайна раз або два на тыдзень. Таму, можа, кіраўніцтву УП ЖКГ варта перагле­дзець графік з тым разлікам, каб адходы не складзіраваліся на вялікай плошчы.

Лічу таксама, што прэтэнзіі тут не толькі да камунальнікаў, але і да саміх грамадзян, якія не сартуюць смецце: бытавое кідаюць разам з буйнагабарытным. Вось і на гэтым здымку добра бачна, што пластыкавая тара сваё месца знайшла не ў кантэйнеры для пластыку, а валяецца на пляцоўцы. Шмат пакетаў, напоўненых бутэлькамі з-пад алею, газіраваных напіткаў, упакоўкамі ад малака, смятаны і іншага. А месца ім, канешне ж, у кантэйнеры. Парадак абавязаны наводзіць работнікі УП ЖКГ, а не смеціць — мы з вамі.

Анна Анішкевіч
Фота Людмілы Зелянкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.