Студотрядовцы помогают аграриям на зерносушильном комплексе ОАО «Новоселки-Лучай»

Важное Сельское хозяйство

Падчас школьных канікулаў адны дзеці любяць даўжэй паспаць, іншыя, прачнуўшыся, «завісаюць» у тэлефонах ці камп’ютарах. Хтосьці адпраўляецца на вадаём або ў адпачынак на мора, хтосьці чытае кніжкі. А 23 члены сельскагаспадарчага маладзёжнага атрада «Юнацтва» імя Героя Савецкага Саюза Фёдара Маркава працуюць на зернесушыльным комплексе ААТ «Навасёлкі-Лучай».

З першым сакратаром РК БРСМ Анастасіяй Пятровай накіроўваемся да студатрадаўцаў, каб пацікавіцца іх настроем. Па дарозе сустракаем хлопцаў на веласіпедах, што едуць у бок зернясклада. Пад сцяной вагавой, на якую заязджаюць машыны з зернем, — цэлы велапарк. Хлопцы і дзяўчаты гутараць паміж сабой. Аказваецца, у адных працоўная змена скончылася, іншыя прыехалі на яе заступаць.

Студотрядовцы помогают аграриям на зерносушильном комплексе ОАО «Новоселки-Лучай»

— У студатрадзе падлеткі ад 14 да 17 гадоў, — расказвала інспектар аддзела кадраў гаспадаркі Вераніка Лібоза. — Працуюць яны ў тры змены па чатыры з паловай гадзіны. Работай маладых памочнікаў мы задаволеныя.

Анастасія Пятрова частуе дзяўчат і хлопцаў марозівам, а я з імі знаёмлюся. Марыя Скавародка, Злата Лібоза, Кірыл Коўзан, Арсеній Гайдукевіч, Дзяніс Рыхліцкі, Дзяніс Пронька, Аляксей Фёдараў — дзесяцікласнікі Навасёлкаўскай сярэдняй школы імя А. А. Валодзькі. Марыя Апанасевіч, Валерыя Лазнюха, Дзіяна Бугай, Вікторыя Лешчык, Дзяніс Дзярушкін перайшлі ў 11 клас. Аляксандра Грэцкая ўжо залічана на вучобу ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. Развіталіся са школай і Вікторыя Сафронава, Ксенія Макарэвіч. У Пастаўскім дзяржаўным каледжы вучацца Арцём Наско, Мікалай Мельнікаў, Захар Сымановіч, Ігар Ханяўка. Многія з іх на зернесушыльным комплексе не навічкі. А вось дзевяцікласнікі Ірына Шымко і Мікіта Цыбульскі прыглядаюцца, як працуюць тыя, хто мае вопыт. Студ­атрадаўцы сочаць за парадкам на пляцоўках для збожжа, падмятаюць іх, рыхтуюць складскія памяшканні пад зерне новага ўраджаю.

Студотрядовцы помогают аграриям на зерносушильном комплексе ОАО «Новоселки-Лучай»

Усе сцвярджаюць, што працаваць не цяжка. Згодна з заканадаўствам аб працы, юныя работнікі праз кожную гадзіну маюць 15-хвілінныя перапынкі на адпачынак. На вагавой пастаянна ёсць пітная вада. Калі размова зайшла пра тое, на што патра­цяць зарплату, адказалі па-рознаму. Але бачна: усе ганарацца тым, што будуць мець уласна заробленыя грошы. Дзеці з задавальненнем дзяліліся сваімі эмоцыямі:

— Летнія канікулы доўжацца тры месяцы, а работа ў студ­атрадзе — некалькі тыдняў. Хапае часу на адпачынак пасля змены: можна пакупацца, пагуляць з сябрамі.

— Прыемна, што нашымі справамі пастаянна цікавяцца намеснік дырэктара гаспадаркі Славамір Шапель, інспектар аддзела кадраў Вераніка Лібоза. Прыязджае і дырэктар Юрый Шымчык.

Студотрядовцы помогают аграриям на зерносушильном комплексе ОАО «Новоселки-Лучай»

— У кампаніі аднакласнікаў працуецца лёгка і бадзёра. Тут мы бачым работу хлебаробаў і разумеем, што хлеб даецца нялёгка.

Амаль ва ўсіх студатрадаўцаў у ААТ «Навасёлкі-Лучай» працу­юць бацькі. Таму юныя памочнікі стараюцца іх не падвесці, шчыруюць на давядзенні да парадку збожжа. Некаторыя задумваюцца аб выбары будучай прафесіі і плануюць звязаць свой лёс з сельскай гаспадаркай.

З ліку студатрадаўцаў мінулых гадоў ёсць такія, хто пасля школы заключыў з гаспадаркай мэтавы дагавор на вучобу ў навучальнай установе аграрнага профілю.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.