С ячменных полей стартовала жатва на Поставщине

Сельское хозяйство

Асаблівасць азімага ячменю ў тым, што паспявае раней за іншыя зерневыя і зернебабовыя. З ячменных палёў і стартавала жніво на Пастаўшчыне. Пачалося яно сёлета на тыдні тры раней, чым звычайна.

Пад азімы ячмень у раёне адведзена 3 472 гектары. Гэта амаль у тры разы больш, чым было летась. На павелічэнне пасяўной плошчы пайшлі асэнсавана, таму што культура сябе апраўдала: яна ўстойлівая да засухі. Найбольшы ячменны клін у ААТ «Камайскі-агра» — 1 000 гектараў. У мінулым годзе было 400 га. З кожнага тады атрымалі 41,6 цэнтнера. Сёлета пакуль убіраюць участкі не з найвышэйшай ураджайнасцю і намалочваюць у сярэднім па 25 цэнтнераў з гектара. Рэкардсмен па ўраджайнасці — ААТ «Хацілы-агра», дзе атрымліваюць амаль 42 ц/га. У ААТ «Кураполле-агра» — 28. Звыш 22 цэнтнераў на круг намалочваюць на палях ААТ «Навасёлкі-Лучай», «Янавіца-агра».

С ячменных полей стартовала жатва на Поставщине

На сельгаспрадпрыемстве «Дунілавічы-агра» хлебаробаў праводзілі ў поле работнікі мясцовага Дома культуры. Традыцыйны зажыначны сноп і каравай яны ўручылі дырэктару гаспадаркі Андрэю Сарапененку.

Падчас уборкі галоўная ўвага ўдзяляецца яе якасці і выкананню тэхналагічных патрабаванняў. Пасля азімага ячменю наступіць чарга азімага рапсу. Потым аграрыі возьмуцца за асноўныя зерневыя культуры.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.