Поставчанин Захар Канаш принял участие в патриотическом проекте «Поезд Памяти»

Общество

2024-ы ў Беларусі праходзіць пад знакам 80-годдзя вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З гэтай датай звязана большасць мерапрыемстваў, якія ладзяцца ў нашай краіне. У іх ліку рэспубліканскі ваенна-патрыятычны турнір «Выклік» і беларуска-расійскі культурна-адукацыйны патрыятычны праект «Цягнік Памяці». Удзельнікам абодвух з’яўляецца цяпер ужо 11-класнік пастаўскай СШ 4 імя В. Ф. Франтова Захар Канаш.

У турніры «Выклік», арганізаваным РГА «Патрыёты Беларусі» сумесна з Ваеннай акадэміяй Рэспублікі Беларусь, Захар прымаў удзел у складзе каманды старшакласнікаў чацвёртай школы, якія ўваходзяць у ваенна-патрыятычны клуб «Патрыёт». Нашы школьнікі паспяхова пераадолелі адборачны этап і паўфінал, сустрэўшыся ў фінале з наймацнейшымі камандамі рэспублікі, пра што ўжо расказвалася на старонках «ПК». У рашаючай бітве пастаўчане занялі ганаровае 4-е месца і атрымалі ў якасці прыза сертыфікат на паездку ў Маскву.

Яна адбылася 10—13 чэрвеня і пакінула незабыўныя ўражанні ў юных патрыётаў. Старшакласнікі разам са сваім кіраўніком Сяргеем Машковым пабывалі на Краснай плошчы і ў Крамлі, наведалі Выставу дасягненняў народнай гаспадаркі, парк «Патрыёт» у падмаскоўнай Кубінцы, дзе дэманструецца сучасная ваенная тэхніка, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. Была ў праграме і аглядавая экскурсія па расійскай сталіцы.

Поставчанин Захар Канаш принял участие в патриотическом проекте «Поезд Памяти»

Неўзабаве пасля вяртання дамоў Захар адправіўся ў новае падарожжа — на «Цягніку Памяці», які з 21 чэрвеня курсіруе па гарадах Беларусі і Расіі. Цягнік уяўляе сабой унікальны перасоўны музей і дае магчымасць дакрануцца да гісторыі, якую многія спрабуюць перапісаць. Яго экспазіцыя складаецца з 10 тэматычных вагонаў, дзе прадстаўлены пераход ад аднаго гістарычнага эпізода да другога — ад перадваенных гадоў да Вялікай Перамогі.

Праект быў створаны два гады назад па ініцыятыве старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталлі Качанавай і старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціны Мацвіенкі. З мінулага года ён арганізуецца пры ўдзеле Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы. Калі спачатку пасажырамі цягніка былі школьнікі толькі з Беларусі і Расіі, то сёння ён аб’ядноўвае прадстаўнікоў усіх васьмі дзяржаў СНД: акрамя названых, Арменіі, Азербай­джана, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Узбекістана. Усяго 200 навучэнцаў, з іх 55 — з Беларусі.

— Прабіцца ў склад цягніка было вельмі няпроста, — расказвала намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ №4 імя В. Ф. Франтова Таццяна Данілевіч. — Сёлета заяўкі на ўдзел у праекце падалі 15,5 тысячы беларускіх старшакласнікаў! Для іх арганізавалі конкурс «Я патрыёт сваёй краіны», які складаўся з чатырох этапаў: унутрышкольнага, раённага, абласнога і рэспубліканскага. Спачатку прэтэндэнты павінны былі прадставіць партфоліа з расказам пра сябе і свае дасягненні і прыкласці дакументы, якія іх пацвярджаюць. Потым — падрыхтаваць візітную картку і паказаць яе на сцэнічнай пляцоўцы, а таксама напісаць эсэ «Пра тую вайну…»

Захара мы рыхтавалі ўсёй школай: дапамагалі не толькі педагогі, але і навучэнцы. На абласны і рэспубліканскі этапы падтрымаць яго ездзіла ўся каманда, якая ўдзельнічала ў «Выкліку». Вельмі рады, што ўпершыню наш вучань стаў часткай такога маштабнага праекта! Хлопец захапляецца гісторыяй і геаграфіяй, прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы і раёна.

Шчаслівы быць на «Цягніку Памяці» і сам Захар Канаш. З кожнага прыпынку ён адпраўляе настаўнікам відэапрывітанні са словамі падзякі за іх працу і фотаздымкі.



Да ведама:

Старт акцыі быў дадзены ў Брэсце, а ўсяго на маршруце «Цягніка Памяці» 14 гарадоў, звязаных з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. У падарожжы школьнікі наведваюць музеі, сустракаюцца з вядомымі людзьмі, для іх ладзяцца экскурсіі і рэканструкцыі падзей 1941—1945 гадоў. Заўтра «Цягнік Памяці» прыбывае ў Мінск, дзе яго пасажыры прымуць удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Завершыцца акцыя 4 ліпеня.



Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.