Первый тысячник в Витебской области работает в Поставском районе

Общество

У панядзелак на Пастаўшчыне ўшанавалі першага ў Віцебскай вобласці камбайнера-тысячніка. Ім стаў Генадзій Анкудовіч з ААТ «Навасёлкі-Лучай».

З віншаваннямі і падарункамі на пшанічнае поле за Лукашовам завіталі старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін, кіраўнік раёна Сяргей Чэпік, яго першы намеснік Генадзій Лютынскі. Да іх далучыліся лідары абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Дзіканава, раённага аб’яднання прафсаюзаў і райкама прафсаюза работнікаў АПК Іна Далецкая і Васілій Катовіч, дырэктар гаспадаркі Юрый Шымчык.

У ліку тысячнікаў Генадзій Анкудовіч бывае кожнае жніво. Летась першым у вобласці намалаціў 2 тысячы тон збожжа. Прычым другая тысяча далася яму за 6 дзён. Быў настроены на новы рэкорд, але падвёў камбайн.

— Сёлета жніво пачалі раней, чым звычайна, — расказваў. — Ды перашкаджалі дажджы: былі дні, што ўбіралі ўсяго па некалькі гадзін. Толькі апошнім часам працуем на ўсю магутнасць.

Тысячу тон намалочанага збожжа на свой рахунак камбайнер запісаў у нядзелю к вечару. У панядзелак перад прыездам высокіх гасцей скончыў убіраць адно поле і пераехаў на іншае. І тут зламалася жняярка. Настрой у Генадзія сапсаваўся. Патэлефанаваў галоўнаму інжынеру Андрэю Курдо, і той паабяцаў хутка прывезці са склада неабходную дэталь. Віншаванні і падарункі тысячнік прымаў з заклапочаным тварам. І як толькі завяршылася цырымонія ўшаноўвання, заспяшаўся да тэхнікі, бо запчастка была ўжо дастаўлена. Ведаючы сціпласць механізатара, напрасілася да яго ў кабіну, каб пагутарыць сам-насам.

Первый тысячник в Витебской области работает в Поставском районе

Первый тысячник в Витебской области работает в Поставском районе

Зерневыя і зернебабовыя ў ААТ «Навасёлкі-Лучай» займалі сёлета амаль 3 000 гектараў. Убралі 40% плошчы, і з’явіўся першы тысячнік.

— Каб вы ведалі, як няёмка я сябе адчуваю ад увагі высокага кіраўніцтва, журналістаў! Для мяне гаварыць на камеру — выпрабаванне, — прызнаўся. — Працую, як усе. Вопыт, вядома, ёсць. Яшчэ да службы ў арміі ўбіраў на «Ніве». Потым былі «Дон», КЗС. Два гады таму мне даверылі новы камбайн з 9-метровай жняяркай. Дабіцца высокага намалоту магчыма тады, калі тэхніка не падводзіць, надвор’е спрыяе і ўраджай багаты. Сёлета ён ніжэйшы, чым летась, хаця ўсё рабілі па тэхналогіі.

Первый тысячник в Витебской области работает в Поставском районе

Первый тысячник в Витебской области работает в Поставском районе

А на маю думку, поспеху спрыяе і дысцыплінаванасць, адказнасць хлебароба за даручаную справу, яго высокі прафесіяналізм. Бо, якую б работу ні даручылі Анкудовічу, ён выканае яе якасна і хутчэй за іншых. Вясной уносіў мінеральныя ўдабрэнні і быў лідарам раённага спаборніцтва. На нарыхтоўцы кармоў больш за іншых падабраў зялёнай масы. Кіраўніцтва гаспадаркі характарызуе яго як вельмі працавітага і шчырага работніка.

Первый тысячник в Витебской области работает в Поставском районе

Первый тысячник в Витебской области работает в Поставском районе

Зерневыя і зернебабовыя ў ААТ «Навасёлкі-Лучай» займалі сёлета амаль 3 000 гектараў. Убралі 40% плошчы, і з’явіўся першы тысячнік. Ёсць надзея, што ў іх ліку будуць і іншыя камбайнеры і вадзіцелі гаспадаркі, занятыя на адвозцы збожжа з поля на зернесушыльны комплекс. Даб’ецца новых рэкордаў і Генадзій Анкудовіч: тысячны намалот — толькі пачатак.

Первый тысячник в Витебской области работает в Поставском районе

Первый тысячник в Витебской области работает в Поставском районе

Анна Анішкевіч
Фота і відэа Наталлі Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.