На бетонном ограждении 1-го военного госпиталя в Поставах появился красочный мурал

Важное Общество

Нядаўна на ўнутраным баку бетоннай агароджы 1-га ваеннага шпіталя ў Паставах з’явіўся маляўнічы мурал, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён стаў месцам прыцяжэння не толькі работнікаў і пацыентаў гэтай медыцынскай установы, але і гасцей, якія тут бываюць.

У пачатку бягучага года памочнік начальніка шпіталя — начальнік аддзела ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Ілья Аксенцьеў задумаўся над тым, што ў адметны для нашай краіны год добра было б рэалізаваць нейкі значны праект, які застаўся б у памяці і якім можна было б ганарыцца. Сваімі думкамі Ілья Сяргеевіч падзяліўся з асабовым складам установы, папрасіўшы калег звяртацца да яго з ідэямі. У выніку мазгавога штурму вырашылі зрабіць мурал, для якога выбралі афіцыйную эмблему 80-годдзя вызвалення Беларусі і сімвал Перамогі — ордэн Айчыннай вайны з указаннем перыяду Другой сусветнай. Размясціць іх вырашылі на самым бачным месцы агароджы — з правага боку ад цэнтральнага ўвахода ў шпіталь.

На бетонном ограждении 1-го военного госпиталя в Поставах появился красочный мурал

Справа заставалася толькі за тым, каб падрыхтаваць «палатно» плошчай каля 2,5 на 6 метраў і знайсці мастака, які перанёс бы відарысы на агароджу. З першым пытаннем паспяхова справіўся начальнік аўтамабільнага аддзялення групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння старшы прапаршчык Аляксандр Гайлюш, які ідэальна выраўнаваў паверхню агароджы і пакрыў яе водаэмульсійнай фарбай. Што да пошукаў мастака, то тут праявіла ініцыятыву санітарка тэрапеўтычнага аддзялення Наталля Падрэз. Яна расказала, што яе сын Сяргей, які працуе тэхнікам-дыспетчарам у ДЭУ-33, даўно займаецца нанясеннем малюнкаў на розныя аб’екты ў горадзе, у прыватнасці, размалёўвае аўтобусныя прыпынкі.

Малады чалавек, які аказаўся мастаком па адукацыі, ахвотна адгукнуўся на просьбу стварыць мурал.

— Прыязджаў увольны ад сваёй асноўнай работы час калі на дзве, калі на чатыры гадзіны і маляваў, — расказваў Сяргей Падрэз. — Для мяне гэта быў першы такі вопыт. Спачатку зрабіў на агароджы контур раздрукаваных на прынтары карцінак, а потым запоўніў іх колерам для «Снежкі». У цэлым работа заняла каля паўтара тыдня. У працэсе яе многія падыходзілі і цікавіліся, што я малюю, некаторыя фатаграфавалі, у тым ліку з вокнаў будынка. Цікава было ўсім — ад работнікаў шпіталя да яго пацыентаў.

Па словах Ільі Аксенцьева, мурал па-ранейшаму прыцягвае ўвагу медыкаў, не гаворачы ўжо пра хворых, якія пастаянна мяняюцца. Многія, ідучы міма, спыняюцца і любуюцца відарысамі. Паказвалі яго і школьнікам, якія прыязджалі ў шпіталь на экскурсіі. Такім чынам унеслі сваю лепту ў патрыятычнае выхаванне маладога пакалення.

У планах кіраўніцтва шпіталя пасадзіць каля мурала кветкі і зрабіць падсветку.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.