Как проходит жатва в полях сельхозпредприятия «Дуниловичи-агро»?

Сельское хозяйство

У нядзелю пабывала ў «Дунілавічах-агра». У гаспадарцы на жніве задзейнічаны восем зернеўборачных камбайнаў. Сапраўдныя асы — механізатары Андрэй Галінскі і Аляксандр Самковіч. Вялікі стаж работы ў Часлава Пяткоўскага. Выйшаўны на пенсію, ён пэўны час адпачываў. Летась кіраўніцтва гаспадаркі ўгаварыла дапамагчы на жніве, і вось ужо другі сезон працуе. Меншы стаж у Дзмітрыя Лысёнка, Дзяніса Мальца, Андрэя Палітыкі. Другі год убірае збажыну Дзяніс Мядзвецкі. Павел Якубоўскі ў гэтай справе навічок. Хоць нарадзіўся і вырас у Валках, вопыту работы на камбайне не мае.

— Яшчэ да арміі мяне на ­адзін сезон узялі памочнікам, — успа­мінаў. — Але той вопыт быў няўдалым: тэхніка зламалася, яе доўга рамантавалі, таму і намалот быў слабы.

Как проходит жатва в полях сельхозпредприятия "Дуниловичи-агро"?

Затым нейкі час яго работа не была звязана з сельскай гаспадаркай. Пару гадоў таму падчас водпуску папрасілі падмяніць на мясцовым сельгаспрадпрыемстве механізатара на падвозе вады. Згадзіўся. Пазней уладкаваўся ў ДЭУ-33 аўтагрэйдарыстам. Сёлета па хадайніцтве райвыканкама разам з іншымі работнікамі гарадскіх прадпрыемстваў Паўла Якубоўскага на час жніва накіравалі ў «Дунілавічы-агра». За ім замацавалі камбайн, якому 15 гадоў. Намалаціў на ім некалькі дзясяткаў тон, і падчас пераезду з аднаго ўчастка на другі тэхніка зламалася. За рамонтам і застала экіпаж. Павел Якубоўскі з памочнікам здымалі старую дэталь і раз-пораз паглядалі ў той бок, адкуль павінны былі прывезці дэталь для замены.

Как проходит жатва в полях сельхозпредприятия "Дуниловичи-агро"?

— Спадзяёмся, што хутка адрамантуем, і зноў у бой, — гаварылі.

А вось Аляксандра Самковіча паломкі тэхнікі пакуль не турбуюць: яго камбайн у рабоце першы сезон. Ветэрану сельгасвытворчасці працаваць давялося на розных адзінках. Адзначыў, што з кожным годам зернеўборачная тэхніка ўдасканальваецца.

Как проходит жатва в полях сельхозпредприятия "Дуниловичи-агро"?

На полі за Хрыстовам ячмень урадзіў не вельмі. Тым не менш убраць трэба кожны гектар. Тут побач з камбайнамі павольна разгульваюць буслы. Камбайнеры жартуюць, што птушкі з раніцы да вечара кантралююць ход уборкі. І калі буслы ахвотна пазіравалі перад камерай, то Аляксандра Самковіча ледзь угаварыла сфатаграфавацца. Яно і не дзіўна: на рахунку — кожная хвіліна, трэба спяшацца. Вось і ў нядзелю бліжэй к вечару неба над полем каля Хрыстова сталі зацягваць хмары, і Аляксандр Самковіч імкнуўся ўбраць яшчэ хоць некалькі гектараў.

На зернесушыльным комплексе ў Дунілавічах аператар Аляксандр Казловіч засыпаў у сушылку апошнія кілаграмы ячменю, сачыў за работай сушылкі на маніторы, а памочніка Яўгенія Гайлюша адпусціў дадому перакусіць.

Как проходит жатва в полях сельхозпредприятия "Дуниловичи-агро"?

— Жніво стартавала з ячменю, і пакуль вялікага напружання няма, — гаварыў Аляксандр. — Распачнецца ўборка азімай пшаніцы — горача будзе і на сушылцы.



Васілій Катовіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК

У складаных умовах надвор’я фарміраваўся і выспяваў сёлетні ўраджай зерневых культур. Няпроста для хлебаробаў складваецца і яго ўборка: на слупку тэрмометра гэтымі днямі — амаль плюс трыццаць. Падтрымліваць высокія тэмпы жніва перашка­джаюць дажджы, часам ламаюцца камбайны. Хлебаробы ж стараюцца, яны максімальна выкарыстоўваюць кожную пагодлівую хвіліну. А прафсаюз сочыць за тым, каб былі створаны бяспечныя ўмовы працы, своечасова дастаўляліся ў поле абеды і вада.



Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.