Хорошую прибавку в семейный бюджет получают от продажи дикоросов и фруктов со своего сада жители д. Гута

Общество

Праязджаючы праз Гуту, убачыла на агароджы аднаго з дамоў таблічку: «Вішні і парэчкі — 2,50, чарніцы — 4,20, лісічкі — 7 рублёў». Значыць, тут закупліваюць садавіну і дары лесу. Дык як не пазнаёміцца з гаспадарамі?

— Больш за 20 гадоў займаюся гэтай справай, — гаворыць Галіна Мядзюха. — Дапамагае муж. Мы абое на пенсіі. А калі працавалі на шклозаводзе, паспявалі і са скацінай упраўляцца, і ў грыбы, ягады хадзіць, і нарыхтоўкі зра­біць. Быў час, што да тоны чарніц закуплівалі за дзень. Цяпер у разы менш: старым цяжка хадзіць у лес, а маладыя павыязджалі з вёскі. Але ёсць у нас і пастаянныя здатчыкі. Самыя актыўныя — Люда Васілёнак і Лена Іванова.

Хорошую прибавку в семейный бюджет получают от продажи дикоросов и фруктов со своего сада жители д. Гута

Лёгкія на ўспамін, яны якраз і пад’ехалі з поўнымі вёдрамі ягад. Як жа ўгаворвала я жанчын сфатаграфавацца! І ўсё безвынікова. Ужо адчаілася, што прападае тэма, як першай «здалася» Алена Іванова: «Ай, Люда, згаджаемся! Усе ж зразумеюць, што мы толькі што з лесу, таму непрыбраныя. Пазнаюць!»

Абедзве працуюць у Варапаеўскай райбальніцы санітаркамі. Графік — суткі праз трое. Першыя пасля дзяжурства адпачываюць, займаюцца дамашнімі справамі, а ў двое наступных накіроўваюцца ў лес. Прычым не ў той, што побач з вёскай, а за некалькі кіламетраў — пад Куніцкія.

Хорошую прибавку в семейный бюджет получают от продажи дикоросов и фруктов со своего сада жители д. Гута

— Выязджаем на веласіпедах а палове пятай, потым цягнем іх праз поле, хаваем у кустах і крочым у лес, — расказвалі жанчыны. — Дарога займае паўтары гадзіны, столькі ж — назад. За чатыры гадзіны набіраем чарніц па два 10-12-літровыя вядры. Сёлетні год вельмі ўраджайны на іх, а вось мінулы быў зусім бедны.

Хорошую прибавку в семейный бюджет получают от продажи дикоросов и фруктов со своего сада жители д. Гута

— Але ж кажуць, што ў вас тут мядзведзі з’явіліся, — заўважаю. — Не баіцеся?

— Мядзведзяў баяцца — у лес не хадзіць, — са смехам перафразу­юць вядомую прымаўку і сур’ёзна дадаюць: — На шчасце, пакуль не сустракалі…

Хорошую прибавку в семейный бюджет получают от продажи дикоросов и фруктов со своего сада жители д. Гута

Цікаўлюся ў Алены і Людмілы эканамічнымі складнікамі іх нялёгкага занятку. Кажуць, што кожны раз здаюць чарніц на 67—85 рублёў. Яшчэ больш (па тысячы рублёў за восень) зараблялі на журавінах, у якія ездзяць у Полава. Найчасцей — на аўтобусе, а калі пашанцуе, то на машыне. Не прапускаюць і бруснічны сезон. Ну а грыбы збіраюць толькі для ўласных патрэб.

Ці многія з нас у стане прачнуцца ў чатыры гадзіны і пачаць актыўную дзейнасць? А гутчанкі Людміла Васілёнак і Алена Іванова, напэўна, і сёння такім раннем збіраюцца ў ягады. Рэспект вам, нястомныя лесавічкі!

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.