Фоторепортаж: Праздник улиц Железнодорожная, Горького, Матросова, Чехова и прилегающих

Общество

І на нашых вуліцах свята! Гэта вуліцы Матросава, Чыгуначная, Чэхава, Горкага, Маякоўскага і прылеглыя да іх. На адной з іх жыву і я.

Святкаванне пад адкрытым небам — заўсёды рызыкоўнае мерапрыемства, бо ў многім залежыць ад надвор’я. У мінулую нядзелю моцна прыпякала і рваў вецер. Але гэта не стала перашкодай для жыхароў названых вуліц і іх гасцей — людзей на свяце прысутнічала шмат: ад найстарэйшых жыхароў да немаўлят у калясках. Яно і не дзіўна, бо такое свята мікрараёна тут праводзілася ўпершыню за ўсю гісторыю яго існавання. Нарэшце з’явілася нагода сустрэцца не толькі з бліжэйшымі суседзямі, але і з тымі, хто жыве на суседніх вуліцах, больш даведацца адно пра другога, паслухаць музыку і песні, ды і самім заспяваць ра­зам з артыстамі.

Фоторепортаж: Праздник улиц Железнодорожная, Горького, Матросова, Чехова и прилегающих

Фоторепортаж: Праздник улиц Железнодорожная, Горького, Матросова, Чехова и прилегающих

Усяго тыдзень назад наша краіна адзначыла 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Зразумела, што вядучая свята Таццяна Кухальская не магла абысці ўвагай такую дату. Найперш яна спынілася на трагічных падзеях, што адбываліся ў Паставах падчас Вялікай Айчыннай вайны. Самая жудасная — знішчэнне каля 4 тысяч яўрэяў з райцэнтра і навакольных вёсак. У 1956 годзе на брацкай магіле ахвяр генацыду па вуліцы Горкага была ўстаноўлена стэла, а ў 2000-х гадах — новы помнік.

Гэта месца ведаюць, бадай, усе пастаўчане. А на свяце пачулі і пра тое, што вуліца Горкага раней называлася Базільянскай, Чыгуначная — Каляёвай, а ў адным з дамоў па вул. Матросава некалі размяшчаўся паравы млын (там жа выраблялі валёнкі і сукно), што наш мікрараён — адзін з найстарэйшых у райцэнтры. Пра тое, як людзі будавалі тут дамы і засяляліся ў іх, расказвалі старажылы. Гэта Таццяна Клямята, Іван Кісель, Ванда Церашанкова, Лянгіна Дзісько, Вольга і Генрых Волк, Марыя Пашкоўская, Зінаіда Алексяюк і іншыя.

Фоторепортаж: Праздник улиц Железнодорожная, Горького, Матросова, Чехова и прилегающих

Фоторепортаж: Праздник улиц Железнодорожная, Горького, Матросова, Чехова и прилегающих

64 гады пражывае па вул. Горкага Галіна Захарэвіч, якая тут і нарадзілася, выйшла замуж. Яе муж Анатолій падзяліўся ўспамінамі пра сваю маці, вядомую пастаўскую паэтэсу Ніну Захарэвіч. 56 гадоў ідуць поруч па жыцці Франц і Раіса Марціновічы. Сапфіравае вяселле (45 гадоў шлюбу) адзначаць сёлета Сцяпан і Ірына Шамовічы, Марыя і Яўгеній Жук. Яшчэ большы сямейны стаж у Часлава і Ванды Нагановічаў, Лютона і Алены Маслоўскіх, Казіміра і Ларысы Касцюкоў, Сяргея і Алы Фраловых, Генадзія і Ніны Атрахімовічаў, Міхаіла і Данаты Свіла. Валянціна Атрахімовіч узгадала, што з будучым мужам Міхаілам яна пазнаёмілася ў Вільнюсе. Як толькі ў Паставах пабудавалі філіял Вільнюскага завода радыёкампанентаў, абое вярнуліся на радзіму і сталі працаваць на ім. У 1948 годзе яны ажаніліся, і гэта было першае вяселле на заводзе. Шлюб рэгістравалі ва ўрачыстай абстаноўцы ў РДК, ад завода маладажонам падарылі пральную машыну.

Фоторепортаж: Праздник улиц Железнодорожная, Горького, Матросова, Чехова и прилегающих

Фоторепортаж: Праздник улиц Железнодорожная, Горького, Матросова, Чехова и прилегающих

А вось вядучая запрашае да імправізаванай сцэны Таццяну Жукаву і яе прыёмных дзяцей Віталія, Вадзіма і Вераніку і цікавіцца сакрэтамі іх выхавання. На што Таццяна Міхайлаўна адказвае коратка і ёмка: «А ніякіх сакрэтаў няма. Проста дзяцей трэба любіць».

Дарэчы, дзяцей на свяце было шмат. Таму нельга сказаць, што мікрараён састарэў. Не! Многія старажылы адышлі ў вечнасць, а іх дамы перайшлі ў спадчыну або іх купілі маладыя сем’і і даюць ім другое жыццё. Асабліва радасна за мнагадзетныя сем’і, такія, як Кацярыны і Сяргея Казароўцаў, Алёны і Віталія Лысёнкаў, Рымы і Міраслава Герасіменка, Кацярыны і Дзяніса Пяткоўскіх. Прыемна было бачыць маладое пакаленне побач з іх бацькамі, бабулямі і дзядулямі. Напрыклад, сям’я Генрыха і Вольгі Волк. У іх два сыны і шасцёра ўнукаў. Малодшы сын Дзіма з жонкай і чатырма дзеткамі таксама прысутнічаў на свяце. І трэба было бачыць, з якой пяшчотай ставіліся да малых бабуля з дзядулем.

Фоторепортаж: Праздник улиц Железнодорожная, Горького, Матросова, Чехова и прилегающих

Фоторепортаж: Праздник улиц Железнодорожная, Горького, Матросова, Чехова и прилегающих

Вялікая і дружная кампанія завітала на свята з завулка Горкага. Вось дзе прыклад цудоўнага добрасуседства! Людзі прыблізна аднаго ўзросту, у адзін і той жа час атрымлівалі зямельныя ўчасткі і пачыналі буда­ваць жыллё, нараджалі і гадавалі дзяцей, у горы і радасці заўсёды разам. Дзеці выраслі і таксама сталі сябраваць паміж сабой. Кажуць: «Мы з адной пясочніцы» і час ад часу арганізуюць свята «дзяцей завулка Горкага». Чым не прыклад для пераймання?

Добрых прыкладаў шмат. У адрозненне ад жыхароў шматпавярховак, дзе нават суседзі па лесвічнай пляцоўцы мо­гуць не ведаць адно другога, на такіх ціхіх невялікіх вулачках, як нашы, усе на вачах. А свята мікрараёна яшчэ больш зблізіла яго насельнікаў і падарыла неспадзяваную радасць. Кожны, хто падыходзіў да сцэны і браў мікрафон у рукі, шчыра дзякаваў арганізатарам свята (а гэта работнікі раённага Дома культуры). Прасілі мяне: «Абавязкова ад усіх нас праз газету падзякуйце артыстам за свята».

Фоторепортаж: Праздник улиц Железнодорожная, Горького, Матросова, Чехова и прилегающих

І ёсць за што! Насычаным быў аповед вядучай Таццяны Кухальскай пра жыхароў мікрараёна, цудоўнымі — музычныя падарункі ад народнай эстраднай групы «25 плюс-мінус», захапляльнымі — выступленні салісткі ўзорнай цыркавой студыі «Каскад» Яны Зуевай. А якую водную феерыю падарылі дзецям работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях! І нават пачастунак быў для малых: супрацоўніца РДК шчодра раздавала ім цукеркі.

Фоторепортаж: Праздник улиц Железнодорожная, Горького, Матросова, Чехова и прилегающих

Ну хіба такое свята не запомніцца ім назаўжды? Яшчэ доўга яго цяпло будзе саграваць і старэйшых людзей. Дарэчы, пра надвор’е. Дык вось, не прайшло і гадзіны пасля заканчэння ўрачыстасці, як на горад абрынуўся лівень… Бачыце, сама прырода дала магчымасць прыгожага святкавання. А ўсё таму, што прыгожыя людзі жывуць у мікрараёне.

Больше фото в группах в ОК и ВК

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.