В Новоселках — еще два тысячника — комбайнер Виктор Рогов и молодой водитель Александр Дунец

Сельское хозяйство

Аляксандр Дунец высокі тэмп узяў з першага дня ўборачнай. А ў аўторак дасягнуў тысячнага рубяжу.

— Не разлічваў, што буду першым тысячнікам на перавозцы, — прызнаўся. — У раёне і нашай гаспадарцы шмат вопытных вадзіцеляў. Я толькі другі год працую пасля заканчэння Пастаўскага дзяржаўнага каледжа, хаця ў кабіне аўтамабіля з маленства: бацька таксама вадзіцель. МАЗ — амаль мой равеснік. Але і летась паслужыў нядрэнна, і сёлета пакуль што без паломак. За дзень у залежнасці ад адлегласці з поля да зернесушыльнага комплексу раблю 10-16 рэйсаў.

В Новоселках — еще два тысячника — комбайнер Виктор Рогов и молодой водитель Александр Дунец

Да жніва машыну Аляксандр падрыхтаваў дасканала. Першы дарадчык ва ўсім — бацька. І іншыя вадзіцелі ніколі не адмо­вяць у дапамозе.

— Да другой тысячы будзеш імкнуцца? — цікаўлюся.

— Не атрымаецца, — адказвае. — Прызываюся на службу ў рэзерве. Адзін тэрмін ужо за плячыма. Вучэбку праходзіў у Мінску, затым адправілі ў інжынерныя вой­скі ў Магілёў. Шкада, што жніво будзе завяршацца без мяне.

В Новоселках — еще два тысячника — комбайнер Виктор Рогов и молодой водитель Александр Дунец

В Новоселках — еще два тысячника — комбайнер Виктор Рогов и молодой водитель Александр Дунец

В Новоселках — еще два тысячника — комбайнер Виктор Рогов и молодой водитель Александр Дунец

Сёлета з пачатку ўборачнай у ААТ “Навасёлкі-Лучай» адразу з’явіліся два камбайнеры-лідары: Віктар Рогаў і Генадзій Анкудовіч. Нягледзячы на тое, што ў камбайна Віктара жняярка на два метры вузейшая, розніца ў намалотах была ўсяго некалькі тон.

— А потым падаспелі насеннікі траў, і я паехаў іх убіраць, — расказваў Віктар. — За дзень намалаціў 5 тон, Генадзій на пшаніцы — 130.

В Новоселках — еще два тысячника — комбайнер Виктор Рогов и молодой водитель Александр Дунец

Механізатарскі стаж у Віктара Рогава 16 гадоў. Столькі ж працуе і на камбайне. На першым часе, магчыма, не ўсё атрымлівалася. Але калі ёсць жаданне і да работы адносішся з душой, тады і вынік адпаведны, і настрой на новыя здзяйсненні ёсць. Так і ў Віктара Рогава. Ён любіць тэхніку і зямлю, ніколі не падзяляў работу на выгадную і нявыгадную, сумленна выконваў тую, якую даручалі. Як адзначыў, кожнае жніво мае свае асаблівасці, і ні адна тона збожжа ніколі не далася лёгка. Тысячнага намалоту дасягае кожны сезон. У 2022 годзе адзіны ў раёне намалаціў 2 тысячы тон збожжа. Сёлета стаў другім тысячнікам у раёне. Ці гэта не вынік працавітасці і прафесіяналізму?

Ушанаваць тысячнікаў у поле за Забалаццем прыехалі прафсаюзныя лідары раённага і мясцовага звяна: Іна Далецкая, Васілій Катовіч, Уладзімір Чумакоў. Некалькі хвілін адпачынку ператварыліся для герояў жніва ў мора пажаданняў і слоў падзякі за працу. Маладога вадзіцеля сардэчна павіншавала і першы сакратар райкама БРСМ Анастасія Пятрова.



В Новоселках — еще два тысячника — комбайнер Виктор Рогов и молодой водитель Александр ДунецАнастасія Пятрова, першы сакратар райкама БРСМ

У перыяд уборачнай кампаніі ва ўсіх рэгіёнах краіны па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі традыцыйна праходзіць праект «Моладзь — за ўраджай». Яго ўдзельнікамі з’яўляюцца маладзёжныя экіпажы камбайнераў і маладыя вадзіцелі, занятыя на перавозцы збожжавых і зернебабовых культур. Прыемна, што на палях Пастаўшчыны моладзь шчыруе побач з вопытнымі калегамі, пераймае іх вопыт, паказвае прыклад руплівасці, неабыякавасці, адказнасці і ідзе на рэкорды. Гэта толькі радуе. Такая годная змена — наша ўпэўненасць у заўтрашнім дні.



Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.